Эканоміка

Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесны венчурны фонд

Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесны венчурны фонд. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 9 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна і пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цыміна. 

Адной з магчымых пляцовак размяшчэння фонду можа стаць беларуска-кітайскі індустрыяльны парк, які будуецца з прыцягненнем прыватных кампаній, паведамілі ў ДКНТ. 

«У Беларусі штогод распрацоўваецца ад трох да пяці інавацый сусветнага ўзроўню. Стварэнне сумеснага венчурнага фонду дазволіць фінансаваць беларуска-кітайскія венчурныя і інавацыйныя праекты па стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцяў», — лічыць старшыня ДКНТ. 

Ён паведаміў, што беларуска-кітайскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва развіваецца вельмі актыўна і дынамічна. У поўнай ступені рэалізуюцца міжурадавае пагадненне, мемарандум паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Міністэрствам навукі і тэхнікі Кітая, пагадненні з кітайскімі правінцыямі Хэнань, Шаньдун, Цзілінь, Гуандун. 

У сваю чаргу Цуй Цымін адзначыў, што «дзелавое і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інавацыйнай дзейнасці з'яўляецца адным з важных фактараў у захаванні і развіцці сяброўскіх адносінаў паміж краінамі». Паводле яго слоў, навуковы патэнцыял Беларусі і Кітая дастаткова высокі, што дазваляе сумесна працаваць і атрымліваць новыя вынікі навуковай дзейнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць