Спорт22

Любоў да футбола прывяла лідара калумбійскіх паўстанцаў да арышту

Адзін з лідэраў калумбійскай паўстанцкай «Арміі нацыянальнага вызвалення» (АНВ) Альфрэда Гансалес апынуўся ў наручніках праз сваю жарсць да футбола, паведамляе калумбійскае выданне El Tiempo.

30-гадовы Гансалес абсталяваў спецыяльную залу для прагляду чэмпіянату на адной з віл у раёне Міна-Праекта (дэпартамент Балівар). Ён замовіў спадарожнікавую антэну і арганізаваў завоз ў дом правізіі і спіртнога на некалькі дзён, хоць звычайна ў адным месцы больш за суткі не заставаўся.

Але адзін з баевікоў, які ўдзельнічаў у ахове дома, здаў паліцыянтам адрас вілы, дзе Гансалес будзе глядзець першыя матчы чэмпіянату. «Гансалес замаўляў для сябе дарагія лікёры, вытанчаную ежу, да яго прывозілі жанчын», — з абурэннем расказвае баявік. На аснове яго паказанняў ўлады распрацавалі спецыяльную аперацыю з удзелам спецпадраздзяленняў паліцыі і вайсковых сіл. Пры затрыманні Гансалес супраціву не аказаў.

АНВ — другая па сіле партызанская групоўка ў краіне пасля «Рэвалюцыйных узброеных сіл» (РУСК). У АНВ каля 2,5 тысячы байцоў. Як і РУСК, АНВ уключана ЗША і ЕС у спіс тэрарыстычных арганізацый.

Гансалес мае мянушку «Аднарукі», бо страціў левую руку. 

Падраздзяленне паўстанцаў, якім камандаваў Гансалес, займалася выкраданнем людзей і кантралявала ў дэпартаменце Балівар нелегальную здабычу золата. Паўстанцы Гансалеса бралі з нелегальных золатаздабытчыкаў да 60% выпрацоўкі. Мясцовая прэса паведамляе, што адна нелегальная золатаздабыўчая шахта можа даць у месяц да 23 кілаграмаў золата.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць