Украінскія сілавікі і памежнікі ў бліжэйшыя дні закрыюць мяжу з Расіяй. Пра гэта тэлеканалу «Украіна» распавёў в.а. міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль.
«Прэзідэнт Украіны вызначыў дакладныя задачы з гэтай нагоды, і мы іх выконваем у поўным аб'ёме. Памежнікі разам з намі ў бліжэйшы час адновяць аб'екты дзяржаўнай памежнай службы ў той зоне, якую мы ўжо кантралюем. Літаральна за некалькі дзён мы закрыем нашымі падраздзяленнямі ўзброеных сіл ўсю дзяржаўную мяжу і створым буферную зону», — распавёў Коваль.
Па словах кіраўніка Мінабароны, Украіна закрыла амаль 250 км дзяржаўнай мяжы.
Каментары