ДТЗ адбылося на дваровай тэрыторыі па вуліцы Р. Люксембург: дзядуля гуляў з дзвюма ўнучкамі ў двары, старэйшая дзяўчынка пайшла ў пясочніцу, 3-гадовая малая сядзела з дзядулем у салоне аўтамабіля і раптам выбегла з машыны і кінулася за сястрой. У гэты момант яе збіў 36-гадовы кіроўца «Форд Мандэа».
Дзіця атрымала цяжкія пашкоджанні, множныя пераломы, пералом аснавання зводу чэрапа і іншыя — і было шпіталізавана.
Дактары змагаліся за жыццё дзяўчынкі каля 12 гадзін, аднак ноччу яна памерла ад атрыманых траўмаў.
На ўездзе ў дваровую тэрыторыю пастаўлены дарожны знак «Уезд забаронены», патрабаванні якога не распаўсюджваюцца на жыхароў некалькіх дамоў. Кіроўца «Форда» да іх не адносіцца, ён пражывае ў суседнім доме.
«36-гадовы кіроўца быў цвярозы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ «Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека». Вядуцца неабходныя следчыя дзеянні», — дапоўнілі ў пракуратуры.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не перавышаў устаноўлены ў дварах хуткасны рэжым. Прыпаркаваныя ў двары аўтамабілі стаялі без парушэння ПДР», — паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі асабліва ў дні дзіцячых вакацый — дзеці, на жаль, не ўсведамляюць небяспекі і могуць раптам з'явіцца на праезнай часткі дарог і дваровых тэрыторый.
Каментары