Здарэнні66

Школьнік праз тры гады пазнаў мужчыну, які прыставаў да яго

У Мінску затрыманы 59-гадовы мужчына, які падазраецца ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару.

Інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2011 года. Тады ў міліцыю звярнуліся бацькі 10-гадовага хлопчыка з заявай, што невядомы мужчына спрабаваў лезці да іх сына ў двары дома. Была заведзена крымінальная справа па факце хуліганства. Праз некаторы час расследаванне па крымінальнай справе прыпынілі.

Аднак праз тры гады хлопчык, выйшаўшы на вуліцу, убачыў на лаўцы каля дома мужчыну, які чапляўся да яго тры гады таму. Школьнік паведаміў пра гэта бацькам, тыя выклікалі міліцыю.

Падазраваны затрыманы. Ён нідзе не працуе, раней не судзімы. У цяперашні час Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследаванне па крымінальнай справе адноўлена. Дзеянні падазраванага перакваліфікаваныя як гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга.

Паводле крымінальнага заканадаўства, затрыманаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Следчыя правяраюць дачыненне падазраванага да здзяйснення аналагічных злачынстваў.

Усіх, каму-небудзь вядома пра затрыманага, альбо чые дзеці пацярпелі ад яго супрацьпраўных дзеянняў, просяць звяртацца ў Фрунзенскае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: (044) 751-09-98, (017) 252-02-02 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму14

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома2

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму14

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць