Грамадства8787

Антыбеларуская вылазка ў Полацку: вандалы раскрышылі надпіс на помніку літары «Ў»

фота Сяргея Плыткевіча

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Учора, 24 чэрвеня, у нашым найстаражытнейшым горадзе з вялікім поспехам адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World». Але, як паведаміў пісьменнік, святочнае ўражанне ягоных сяброў і чытачоў было азмрочана варварскай вылазкай беларусафобаў.

Магчыма, якраз у тыя хвіліны, калі ў Музеі беларускага кнігадрукавання гучалі выступы Уладзіміра Арлова, выдаўца кнігі Сяргея Плыткевіча і яе фундатара Паўла Бераговіча, а беларускія музыкі выконвалі старадаўнія мелодыі, зусім побач з музеем хтосьці, узброіўшыся кувалдай, з лютасцю крышыў надпіс на адным з полацкіх помнікаў.

фота Сяргея Плыткевіча

Гаворка ідзе пра матэрыяльнае ўвасабленне літары «Ў».

На гэтым унікальным культурным аб’екце, размешчаным у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны, адлітыя ў метале радкі Рыгора Барадуліна:

Ад ЕЎфрасінні, ад Скарыны,
Ад Полацка пачаўся свет.

Пасля смерці народнага паэта яны пачалі ўспрымацца як першы своеасаблівы помнік выдатнаму майстру беларускага слова. Цяпер ад барадулінскіх радкоў ацалелі толькі асобныя літары.

Спадар Арлоў мяркуе, што трэба не проста аднавіць надпіс, але і распачаць супраць вандалаў-беларусафобаў крымінальную справу.

Каментары87

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць