Грамадзянам Украіны з памежных вёсак дазволілі пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу ў спрошчаным парадку, каб збіраць ягады і грыбы.
Зроблена гэта на прапанову Дзяржаўнага памежнага камітэту дзеля таго, каб «даць магчымасць этнічным беларусам пракарміць свае сем’і ў цяжкі для Украіны час».
Этнічныя беларусы жывуць у Ракітнянскім раёне Роўненскай вобласці Украіны. Яны гавораць на своеасаблівых гаворках. Гістарычна так склалася, што гэтыя людзі збіралі ягады, найперш журавіны, на Альманскіх балотах у Столінскім раёне, якія пасля 1991 года аказаліся за мяжой.
Спрошчаны парадак пераходу ўкраінцамі мяжы для збору грыбоў і ягад мае дзейнічаць з перапынкамі амаль тры месяцы — з 1 ліпеня да 10 жніўня і з 30 верасня да 15 лістапада.
Каментары