Тымчук: Баявікі абстрэльваюць Славянск, загінула не менш як 8 мірных жыхароў
У Славянску на вул. Урыцкага баевікі ўсталявалі артылерыйскую зброю, з якой вядуць абстрэл жылых кварталаў горада.
Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
«На дадзены момант загінула не менш як 8 мірных жыхароў», — піша ён.
Акрамя таго, па яго інфармацыі, каля 14.00 баевікі абстралялі блокпост сіл АТА на скрыжаванні дарог на Славянск і Чырвоны Ліман са стралковай зброі і аўтаматычных гранатамётаў АГС-17.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары