Мясніковіч спадзяецца на запатрабаванасць прадукцыі нашых домабудаўнічых камбінатаў у Расійскай Федэрацыі
Сёння з удзелам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў Барысаве былі разгледжаны пытанні, звязаныя з запатрабаванасцю айчынных жыллёвых паслуг і дамоў, у тым ліку домабудаўнічых камбінатаў, у Расійскай Федэрацыі.
«Нам трэба ўжо сёння думаць не толькі аб унутраным рынку, але і сур'ёзна працаваць на экспарт, — сказаў Міхаіл Мясніковіч у час наведвання ААТ «Барысаўжылбуд». — У сувязі з гэтым урад вырашае вельмі шмат задач для таго, каб нашы кампаніі, домабудаўнічыя трэсты былі цалкам канкурэнтаздольныя пастаўляць сваю прадукцыю і паслугі на знешнія рынкі».
У прыватнасці, размова ідзе аб спрашчэнні сістэмы падаткаабкладання ДБК, што, безумоўна, таксама павышае канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг беларускіх будаўнікоў.
Сённяшнія домабудаўнічыя камбінаты — гэта ўжо не тыя банальныя «хрушчоўкі», якія часта згадваюцца не лепшым словам. «Тут прадугледжаны гібкія планіровачныя рашэнні, даволі камфортнае жыллё эканомкласа. Яно значна таннейшае і больш даступнае для нашых грамадзян, разам з тым спажывецкія якасці стандартныя або нават вышэйшыя за стандарты», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён звярнуў увагу і на шэраг праблемных пытанняў. У прыватнасці, адна са складаных задач, якія даводзіцца вырашаць цяпер, — гэта пытанні акупнасці, своечасовага вяртання тых крэдытных сродкаў, якія былі прыцягнуты для мадэрнізацыі домабудаўнічых прадпрыемстваў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары