Меркаванні1616

Партыя БНФ: 3 Ліпеня выглядае як вар’яцкі расейскі атракцыён

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў даў рэзка негатыўную ацэнку ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у менскім парадзе. У каментары прэс-службе Партыі БНФ ён заявіў:

«Расейскія войскі пад расейскім трыкалорам у Менску ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – гэта здзек з гістарычнай праўды мінулай вайны і недапушчальная падтрымка сённяшняй расейскай агрэсіўнай палітыкі ва Ўкраіне.

Цяперашні дзяржаўны сцяг Расейскай Федэрацыі – гэта сімволіка, якая выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны расейскімі нацысцкімі фармаваннямі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку гэтак званымі «уласаўцамі», «радыёнаўцамі» і «камінскаўцамі». Прысутнасць яго на парадзе з нагоды гадавіны выгнання з беларускай сталіцы нямецка-нацысцкіх захопнікаў ёсць гістарычна не абгрунтаваная і пераўтварае гэты парад ў фарс.

Асабліва недарэчным і шкодным для іміджу Беларусі з’яўляецца ўдзел у вайсковых урачыстасцях войскаў, што зусім нядаўна здзейсьнілі рабаўніцкі напад на нашую братнюю суседку Ўкраіну. Такім чынам ствараецца надвыйчай кепскі імідж Беларусі як паплечніка і саюзніка агрэсараў і міжнародных злачынцаў.

Зразумела, што такім чынам сённяшняе менскае кіраўніцтва імкнецца пусціць пыл у вочы расейскім гасцям і канкрэтна У.Пуціну. Выклікана гэта тым, што палітычнае выжыванне дзеючага рэжыму цалкам залежыць ад расейскай падтрымкі, асабліва ў фінансаваньні збанкрутаванай эканамічнай мадэлі сучасных беларускіх уладаў.

У сённяшніх умовах дзень 3 ліпеня ёсць нагодай задумацца над тым, як хутка цяперашняе кіраўніцтва краіны здае атрыбуты дзяржаўнага суверэнітэту. Заключаныя кабальныя і невыгодныя для беларускай эканомікі пагадненні пра ўтварэнне з 2015 года Еўразійскага саюзу. Павялічваецца крэдытная залежнасць Беларусі ад грошай,што выдзяляюцца Расейскай Фэдэрацыяй.

Пад выглядам стварэння сумесных холдынгаў расейскі капітал, пры дапамозе палітычнага ціску з Крамля, бярэ пад кантроль найбольш сучасныя і прыбытковыя беларускія прадпрыемствы. Расейскія ваенна-паветраныя сілы нарошчваюць сваю прысутнасць у Беларусі, а ў перспектыве плануецца стварэньне экстэрытарыяльнай расейскай вайсковай базы, над якой не будзе нават фармальнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь.

На гэтым тле непераканаўча і слаба выглядаюць прамовы Лукашэнкі пра неабходнасць нацыянальнай еднасці, сказаныя на беларускай мове: для дзяржаўнага дзеяча і палітыка недастаткова казаць па-беларуску, а неабходна весьці прабеларускую палітыку ў інтарэсах беларускага народу,умацоўваць нацыянальны суверэнітэт і не гандляваць агульнанародным здабыткам.

У такіх умовах парад 3 ліпеня выглядае як вар’яцкі расейскі атракцыён, пір у час чумы (дарэчы, за сапсаваны цяжкой бранетэхнікай асфальт на вуліцах Менску будуць расплочвацца аўтамабілісты ўсёй краіны – відаць, менавіта з гэтай мэтай быў уведзены драпежніцкі грашовы збор «за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху»).

На вялікі жаль, гэты парад, як і ўсё свята 3 Ліпеня ў гэтым годзе, пераўтвараецца ў дэманстрацыю залежнасці сёньняшняга рэжыму ад ягоных расейскіх патронаў».

 

Каментары16

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў2

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць