Улада

Дзеці чакаюць маці, пакуль маці чакае канца сьвету

Бацька дзяцей памёр колькi год таму. I хлопчыкi, адзiн яшчэ непаўнагадовы, другi аформiў над iм апякунства, выжываюць як могуць i ўмеюць.

У пячоры пад Пензай замуравалi сябе паслядоўнiкi секты лжэпрарока Пятра Кузняцова. Магчыма, там знаходзяцца сем’i з Жабiнкаўскага i Кобрынскага раёна. Аб гэтым пiшуць i гавораць усе сродкi iнфармацыi — i нашы, i расiйскiя. Навiнаў, калi меркаваць па зводках iнфармагецтваў, з пензенскага бункера няма. Усё застаецца па‑ранейшаму. А вось журналiсты якiх толькi магчыма выданняў i каналаў зачасцiлi ў нiчым непрыкметныя палескiя вёскi.

— Не рабiце з гэтага сенсацыю, — першае, што я пачула ад загадчыцы iдэалагiчнага аддзела Кобрынскага райвыканкама Галiны Бурдыка, — пашкадуйце дзяцей, iм трэба жыць са сваiм горам, што абрынулася на iх галовы.

Загадчык аналагiчнага аддзела Жабiнкаўскага райвыканкама Анатоль Старыцкi расказаў, як мясцовыя ўлады разам з настаўнiкамi, праваахоўнiкамi спрабавалi паўплываць на жанчын, адурманеных сектантам. З вёскi Мацясы паехалi ў Расiю дзве мацi, якiя пакiнулi дзяцей, i адна з трыма дзецьмi. Адгаворваць iх ездзiлi намеснiк старшынi райвыканкама i загадчык аддзела, прадстаўнiкi пракуратуры, мiлiцыi, КДБ. Гразiлiся адабраць дзяцей i памясцiць iх у прытулак. Нiчога не дапамагло. Што ж гаварыць чыноўнiкам, калi бацька маленькай дзяўчынкi не здолеў угаварыць жонку пакiнуць хоць бы меншае дзiця?

Потым мужыкi вельмi цвяроза па‑жыццёваму рассудзiлi: «Калi б ведалi, чым скончацца «духоўныя» размовы, ногi перабiлi б таму прапаведнiку». Вельмi правiльная пазiцыя, але як кажуць, гiсторыя не церпiць умоўнага ладу. I здарылася тое, што здарылася. З адной вёскi паехалi тры жанчыны невядома куды. Адна, як ужо сказана, забрала траiх дзяцей. Другая пакiнула двух хлопцаў на волю лёсу. Бо бацька дзяцей памёр колькi год таму. I хлопчыкi, адзiн яшчэ непаўнагадовы, другi аформiў над iм апякунства, выжываюць як могуць i ўмеюць.

Як сказала карэспандэнту «Звязды» намеснiк дырэктара Крыўлянскай

школы Жабiнкаўскага раёна Марына Марчук, хлопчыкi заслугоўваюць толькi найвышэйшай пахвалы. Самi вядуць няхiтрую гаспадарку, самi сябе абслугоўваюць, малодшы ходзiць у школу. Пра дзяцей Валянцiны, якiя паехалi з мацi, Марына Станiславаўна расказала як пра добрых вучняў. Люда пiсала цудоўныя сачыненнi, Рома цiкавiўся дакладнымi навукамi.

Першай забiла трывогу менавiта школа, калi Раман i Люда перасталi хадзiць на заняткi. Настаўнiкi, дырэктар, завуч гаварылi з мацi вучняў, спрабавалi ўздзейнiчаць як толькi маглi, прапаноўвалi не садзiць за камп’ютар, дазволiць наведваць урокi хоць два‑тры днi на тыдзень. Яна была як глухая. Паўтарала толькi: усё ваша — ад д’ябла. Гаварылi i з самiмi вучнямi, але тыя былi пад безумоўным уплывам мацi. Потым сталi прыязджаць прадстаўнiкi самых розных раённых службаў, але Валянцiна забрала дзяцей i паехала.

Марына Станiславаўна вельмi прасiла ўсiх нашых калег пiсаць i гаварыць вельмi тактоўна. Вясковая настаўнiца здзiўляецца: навошта называць прозвiшчы, змяшчаць здымкi, калi дакладна пакуль невядома, у пячоры яны цi не, дзе яны i што з iмi. Намеснiк дырэктара расказала, што сем’i пацярпелых здымала тэлебачанне, потым хлопцы хадзiлi, што называецца, самi не свае некалькi дзён. Для ўсiх астатнiх — гэта сенсацыя. А для iх — гора, але ж яны вераць, што мамы прыедуць i чакаюць сваiх матуль.

Паводле: Святлана Яскевiч, «Звязда»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра5

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць