Грамадства1919

Баранавіцкая школьніца перамагла на міжнароднай алімпіядзе па расейскай мове з сачыненнем пра беларускую мову

На міжнароднай алімпіядзе па расейскай мове перамагла баранавіцкая дзевяцікласніца, якая напісала сачыненне… пра беларускую мову! І паступіла ў расійскую ВНУ за два гады да паступлення, апавядае газета Інтэкс-прэс.

Міжнародная алімпіяда па расейскай мове для краін СНД, Балтыі, Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі прайшла ў Маскве з 23 па 27 чэрвеня. У каманду Беларусі ўвайшлі 10 чалавек, у тым ліку выпускніца 9 класа баранавіцкай гімназіі №2 Юлія Емельяновіч.

У алімпіядзе было тры абавязковыя этапы — сачыненне, вусны лінгвістычны і іспыт па расейскім краіназнаўстве.

Юлія набрала найвышэйшы бал у сваёй камандзе і стала адной з пяці пераможцаў у намінацыі «абсалютны пераможца».

Цікава, што баранавіцкая ўдзельніца на алімпіядзе па расейскай пісала сачыненне… пра беларускую мову.

«Я выбрала вольную тэму «Я хачу расказаць вам пра…» і пісала пра беларускую мову. Для мяне гэта блізкая тэма, я распавядала ў сачыненні пра фанетычныя асаблівасці, пра гісторыю мовы, рэформы, пра тое, што ў ёй ёсць два алфавіты, дзве арфаграфічныя сістэмы, а таксама пра сучасную папулярызацыю сярод моладзі і інтэлігенцыі», — распавяла Юлія.

У гэтым годзе дзяўчына наведвала беларускамоўныя курсы «Мова нанова» у Баранавічах, пачала размаўляць па-беларуску. Зрэшты, яна захапляецца і іншымі мовамі.

«Я вывучаю расейскую, англійскую, нямецкую, польскую, лічу, што мовы вельмі важныя. Як казаў Вальтэр, «ведаць шмат моў — значыць мець шмат ключоў да аднаго замка», — кажа яна.

За перамогу Юля атрымала магчымасць бясплатна вучыцца ў любой расейскай ВНУ. Яна кажа, што хутчэй за ўсё, скарыстаецца гэтым, аднак з'язджаць назаўжды з Беларусі не хоча.

«Плюс у тым, што Расія ўваходзіць у Балонскі працэс, і мой дыплом будзе каціравацца ва ўсім свеце. Пасля універсітэта я б хацела паехаць папрацаваць у Еўропе, а потым вярнуцца ў Беларусь, ажыццяўляць і развіваць культурныя ідэі, напрыклад, папулярызацыі беларускай мовы як сродку міжславянскіх зносін», — кажа Юлія.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць