Свет4242

Баевікі з «Градаў» забілі ад 30 да 50 і паранілі больш за 100 украінскіх вайскоўцаў каля Зяленаполля

Баевікі з установак «Град» абстралялі пазіцыі сіл АТА ў Зяленаполлі (Луганская вобласць), ёсць загінулыя сярод вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар АТА Уладзіслаў Селязнёў. «Факт таго, што па Зяленаполлі баевікі з «Градаў» адпрацавалі — так, сярод нашых сіл страты — так, дэталі будуць пазней і хутчэй за ўсё на самым высокім узроўні», — сказаў ён.

«Пацвярджаю гэтыя падзеі, але пакуль ніякіх дэталяў сказаць не магу, колькасць ахвяр удакладняецца», — дадаў прадстаўнік АТА.

Па словах актывіста Майдану Уладзіміра Парасюка, тут была абстраляна матарызаваная брыгада, што прыбыла з Львоўскай вобласці.

Ён напісаў: «Толькі што паведамілі вельмі непрыемную навіну. Сёння ў 05:00 раніцы каля в.Зялёнаполле Луганскай вобл. расійскія баевікі з ўстаноўкі «Град» абстралялі нашых хлопцаў з 24-й матарызаванай брыгады (Явароўшчына, Львоўская вобл.) Вялікая колькасць параненых і забітых. Сувязі няма, усё згарэла. Падмога не прыходзіць»

«Пра гэты жах мне паведаміў мой сабрат, які цяпер там», — дадаў ён. Па словах Парасюка, па неафіцыйных дадзеных колькасць загінулых вайскоўцаў — каля 30 чалавек і больш за 100 параненых.

У сваю чаргу, Канстанцін Палякоў, які служыць у 79-й брыгадзе, адзначае,

што ад першага батальёна брыгады фактычна нічога не засталося пасля абстрэлу сёння ноччу.

«Я служу ў другім батальёне 79-й (маецца на ўвазе 79-я Мікалаеўская аэрамабільная брыгада). Сёння ноччу яны прайшлі міма нас. Меў кантакты з байцамі першага. За імі выйшла калона. Вярнуцца — даведаюся больш», - піша Палякоў.

У сваю чаргу камандзір данецкіх баевікоў Ігар Стралкоў паведаміў на гэты конт: «Пацвярджаю. Калона разгромлена «ў хлам»».

Звестак пра страты сярод вайскоўцаў ён не прывёў.

«У пасёлку Зяленаполле ў выніку абстрэлу тэрарыстамі з сістэмы «Град» загінула больш за 30 вайскоўцаў».

Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Зоран Шкірак, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

«Пакуль інфармацыя тая, што ёсць - 30 забітых. Я дапускаю, што ахвяр у выніку будзе больш», - заявіў Шкірак.

Як піша прадстаўнік «Свабоды» Руслан Андрыйка ў сваім Facebook, бой адбыўся каля 4-5-й раніцы. Былі абстраляныя 24 і 79 брыгады з «Граду» з вялікай адлегласці, прыкладна 20 км. «Нават нельга было ўбачыць крыніцу агню. Патрапілі ў боепрыпас у тым ліку. Загінула прынамсі 25 чалавек, паранена больш за 100», - напісаў Андрыйка.

Каментары42

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?9

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывуць на Блакітным беразе». Лукашэнка запатрабаваў, каб «разумныя гандляры» ішлі гандляваць у неперспектыўныя вёскі11

У гродзенскім універсітэце ўводзяць дзяжурных, каб папярэдзіць экстрэмізм і прадухіліць тэрарызм

Па краіне прайшоў Усебеларускі хрэсны ход11

Расійскія сілавікі адрэзалі геніталіі азербайджанцам, закатаваным да смерці падчас рэйду ў Екацярынбургу12

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы13

Дудкін: Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі13

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»

Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам2

«З'ездзілі за дзень 8 разоў». Што робіцца на польскай мяжы, дзе прадавалі выезд без чаргі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?9

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць