Улада22

Швэдзкія экспэрты: «Фінансавага крызісу Беларусі не пазьбегнуць»

Трывогу выклікае той факт, што за першае паўгодзьдзе 2007 году сукупная замежная запазычанасьць Беларусі падскочыла на 37,5% – да 9,27 млрд. даляраў.

Спецыялісты Стакгольмскага Інстытута пераходнай эканомікі і эканомік краін Усходняй Еўропы (SITE) пры Стакгольмскай школе эканомікі, даследаваўшы беларускую рэальнасць, прыйшлі да высновы: калі Беларусь пры яе хварэючым аплатным балансе захавае цяперашнія тэмпы знешніх запазычанняў, фінансавага крызісу краіне не пазбегнуць.

У дакладзе SITE гучыць заклік да беларускага кіраўніцтва рабіць крокі па стрымліванні росту дэфіцыту рахунку наяўных аперацый і ўтрыманню яго на ўзроўні, які можна прафінансаваць без сур'ёзных пазыковых наступстваў. У сваім аналізе шведы абапіраюцца на дадзеныя МВФ, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, адзначаюць «Белорусские новости».

Факты відавочныя: калі на першы квартал мінулага года сальда рахунку наяўных аперацый краіны складала 114,5 млн. даляраў, то за студзень–сакавік 2007-га яно ператварылася ў мінус 641 млн. даляраў. Прыток замежных крэдытаў, зразумела, можа збалансаваць сітуацыю, аднак толькі на час – доўгатэрміновай стабільнасці крэдытамі не забяспечыш. Насупраць, усё больш закрэдытоўваючыся, эканоміка змяшчае сябе на вяршыню пазыковай фінансавай піраміды.

Паводле дадзеных Нацбанку, за першае паўгоддзе сукупны знешні доўг Беларусі падскочыў на 37,5% – да 9,27 млрд. даляраў. Сёння да 90% рызык у сукупных актывах банкаўскай сістэмы краіны даводзіцца на крэдытныя рызыкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза10

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца1

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў5

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі8

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза10

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць