Культура

У Мінску з'явіцца музейны квартал

Пра тое, што ў Мінску можа з'явіцца музейны квартал, загаварылі ў 2010 годзе.

Канцэпцыя яго стварэння была адобрана кіраўніцтвам краіны. Адзіны музейны комплекс павінен аб'яднаць некалькі будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: вул.Кірава, 25, Леніна, 20, Леніна, 22 і К.Маркса, 24 (у нядаўнім мінулым — інтэрнат БДУ).

«Яны будуць аб'яднаны адзінай архітэктурнай стылістыкай і адзінай музейнай канцэпцыяй, — адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко. — Рэканструкцыя будынкаў Кірава, 25 і К.Маркса, 24 пачнецца ўжо ў жніўні гэтага года. Наперадзе вялікі фронт работ па дэмантажы будаўнічых канструкцый, якія вычарпалі свае рэсурсы, перакладцы інжынерных сетак. Тыя музейныя фонды і службы, якія размяшчаліся ў корпусе на вуліцы Кірава, ужо пераехалі ў іншыя памяшканні.

Будынкі, якія ўтвараюць музейны квартал, будуць звязаныя пераходамі-галерэямі. Дзякуючы стварэнню адзінага комплексу, значна пашырыцца выставачная плошча Нацыянальнага мастацкага музея. Таксама плануецца ўладкаванне дэпазітарыя і рэстаўрацыйных майстэрняў, якія б адказвалі сучасным патрабаванням».

Па словах генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, рэканструкцыя будынкаў па адрасе вул. Кірава, 25 і К.Маркса, 24 не адаб'ецца на працы галоўнага корпуса музея (вул.Леніна, 20), дзе размешчаны выставачныя залы.

Нацыянальны мастацкі музей працуе ў ранейшым рэжыме, адкрыты для наведвальнікаў з 11.00 да 19.00. Выхадны — аўторак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат33

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага2

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць