Здарэнні

За забойства і спробу забойства жыхар Горацкага раёна прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі

Прыгаворам судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда асуджаны 23-гадовы неаднаразова судзімы за крадзяжы і ўгон аўтатранспартных сродкаў жыхар Горацкага раёна за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю), ч. 1 арт. 14 і пп. 6, 16 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю, асобай, якая раней учыніла забойства), ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж маёмасці, учынены паўторна), ч. 2 арт. 214 УК (угон транспартнага сродку паўторна, без мэты крадзяжу). 

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, абвінавачваны ў кастрычніку 2013 года разам са сваім 62-гадовым знаёмым у доме апошняга ў Горацкім раёне распівалі спіртныя напоі. Падчас сваркі госць накінуўся на спадара з кулакамі, а затым стаў збіваць яго качаргой. Усяго нанёс пацярпеламу не менш чым 24 удары па жыццёва важных органах, у тым ліку па галаве. У выніку смерць пацярпелага наступіла на месцы здарэння ад адкрытай пранікаючай чэрапна-мазгавой траўмы. 

Злачынца схаваў труп у скрыню для бялізны ў канапе. Выкраў мабільны тэлефон забітага, зачыніў кватэру на ключ, які выкінуў на вуліцы. Затым угнаў аўтамабіль пацярпелага, на якім ездзіў тыдзень. Сваякам пацярпелага, якія яго адшуквалі, сказаў, што адвёз яго ў Оршу, адкуль той паехаў на заробкі ў Расію. Падман раскрыўся пасля таго, як сваякі даведаліся ў білетных касах аб тым, што мужчына білеты на цягнік не набываў. 

Праз тыдзень абвінавачваны зайшоў да сваёй суседкі, якая жыла паверхам ніжэй, і папрасіў перакрыць ваду. Яна спусцілася ў падвал, ён пайшоў за ёю, прыхапіўшы сякеру. Лязом і абухом сякеры ён нанёс пацярпелай не менш чым 20 удараў па жыццёва важных органах. Вырашыўшы, што жанчына памерла, абвінавачваны выкраў яе тэлефон, сумку з грашыма, замкнуў дзверы кватэры, сеў у машыну гаспадыні і з'ехаў. 

У гэты дзень жанчына павінна была везці сваю маці ў бальніцу. Таму сваякі, выявіўшы знікненне жанчыны, своечасова знайшлі яе ў кватэры, куды яна выбралася з падвала, і даставілі ў бальніцу. 

Прыгаворам суда зламыснік прызнаны вінаватым ва ўчыненых злачынствах і канчаткова па сукупнасці злачынстваў яму прызначана мера пакарання ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Адначасова на карысць пацярпелай у лік кампенсавання маральнага ўрону з яго спагнана 80 млн. рублёў, і на карысць сваякоў забітага мужчыны — 100 млн. рублёў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць