Грамадства66

АГП просіць Еўрасаюз прымяніць санкцыі да трох магілёўскіх чыноўнікаў

У Мінску 25 ліпеня старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька перадаў міністру замежных спраў Літвы Лінасу Лінкявічусу спіс з трох чыноўнікаў-ідэолагаў Магілёўскай вобласці з абгрунтаваннем неабходнасці ўвядзення ў дачыненні да іх забароны на ўезд у ЕС.

Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Паводле яго слоў, у Магілёве і Бабруйску члены АГП падалі заяўкі на правядзенне 27 ліпеня 14 пікетаў у гонар прыняцця ў 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Апрача таго, арганізатары мелі намер «выказаць салідарнасць з украінскім народам, які змагаецца за сваю незалежнасці». Ні на адзін пікет дазвол атрыманы не быў. Таксама, паводле слоў Шанцава, «у агляднай будучыні» ніводная заяўка ад членаў АГП на правядзенне масавых мерапрыемстваў у вобласці не была задаволена.

«Гэтым разам мы вырашылі не звяртацца па падтрымку ў суды, таму што суд у такіх выпадках стаіць на баку ўлад. Мы прынялі рашэнне адправіць спіс у еўрапейскія структуры для прыняцця рашэння аб візавых санкцыях. Першыя прозвішчы ўжо там, і спадзяёмся, што тры магілёўскія ідэолагі хутка атрымаюць свае заслужаныя «лісты шчасця», — заявіў палітык.

«У нас забаронена абірацца, таму што дзейнічае сістэма прызначэння, у нас забаронены мітынгі, сходы, вулічныя шэсці. І за ўсім гэтым прасочваецца праца ідэалагічных работнікаў, якія адмаўляюць нам у тым, што гарантавана Канстытуцыяй. Дарэчы, у адпаведнасці з артыкулам 4 Канстытуцыі у нас не можа быць дзяржаўнай ідэалогіі», — зазначыў Шанцаў.

Ён не назваў прозвішчы чыноўнікаў са спісу, перададзенага кіраўніку МЗС Літвы, і растлумачыў гэта жаданнем захаваць інтрыгу.

Каментары6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць