Усяго патроху44

У Беларусі 14% работнікаў пастаянна спазняюцца

Па выніках апытання, праведзенага даследчым цэнтрам «HeadHunter Беларусь», праект «РАБОТА.TUT.BY», пастаянна спазняецца на працу кожны сёмы беларус (14%). У той жа час больш за траціну рэспандэнтаў запэўніваюць, што заўсёды прыходзяць своечасова на сваё працоўнае месца.

У большасці кампаній пачатак і канец працоўнага дня дакладна зафіксаваныя, аднак больш чым у траціне выпадкаў устаноўлены парадак носіць фармальны характар. Работадаўца ніяк не кантралюе час прыходу і адыходу сваіх супрацоўнікаў, спадзеючыся на іх сумленне і адказнасць. 4% рэспандэнтаў адзначылі, што ў іх кампаніях спазненне нават на гадзіну лічыцца нормай. У асноўным жа спазненне дапускаецца на 5-10 хвілін.

«Большасць кіраўнікоў зацікаўленыя ў дакладнай сістэме кантролю. 19% кампаній вядуць журнал, у якім адзначаецца час прыходу/адыходу кожнага работніка, 28% — устанаўліваюць электронную сістэму кантролю, калі кожны чалавек адзначаецца пластыкавай карткай пры ўваходзе/выхадзе з будынка, яшчэ чвэрць кампаній ускладае гэтыя абавязкі на аднаго з супрацоўнікаў. У больш рэдкіх выпадках работадаўцы ўстанаўліваюць камеры відэаназірання для гэтых мэтаў, выкарыстоўваюць crm-сістэму, або правяраюць наяўнасць супрацоўнікаў на месцах ранішнім званком або паведамленнем у камунікатары», — каментуе Святлана Шапорава, дырэктар «HeadHunter Беларусь» (праект «РАБОТА.TUT.BY»).

Паводле яе слоў, найбольш распаўсюджанае пакаранне за парушэнне рэжыму працоўнага часу — папярэджанне, на другім месцы — пазбаўленне прэміі. Самая жорсткая мера дысцыплінарнага спагнання — штраф. Штрафы прымяняюцца вельмі рэдка і толькі пры ўмове сістэматычнага парушэння правілаў.

«Супрацоўнікі, якія спазняюцца, часцей за ўсё спасылаюцца на цяжкасць уставаць раніцай і праблемы з транспартам. Толькі кожны пяты прызнаецца ў тым, што не ўмее планаваць уласны час», — адзначыла эксперт.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць