Культура2424

Выйшлі «Выбраныя творы» Адама Мальдзіса

У выданьне ўвайшлі найлепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка‑культуразнаўчыя творы аўтара.

У мінскім выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшлі выбраныя творы Зарыяна Даленгі‑Хадакоўскага, Якуба Коласа і Адама Мальдзіса. Аб гэтым БелаПАН паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

Творы славяназнаўцы З.Даленгі‑Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 24.12.1784 ‑‑ 17.11.1825) упершыню друкуюцца на Беларусі дзякуючы Леаніле Малаш, якая пераклала польскамоўныя тэксты, уклала кнігу і напісала прадмову да яе. Сярод твораў, змешчаных у выданні, — «Славяншчына да хрысціянства», фальклорныя запісы, у тым ліку беларускія народныя песні, загадкі, замовы і звычаі, а таксама ліставанне і ўспаміны пра З.Даленгу‑Хадакоўскага. Том налічвае 448 старонак і ўтрымлівае блок фотаілюстрацый.

Аднатомнік народнага паэта Беларусі Я.Коласа да яго 125‑годдзя падрыхтаваў доктар філалагічных навук Міхась Тычына, які ўклаў кнігу, напісаў да яе прадмову і каментар. Выданне складаецца з вершаў, паэм «Новая зямля» і «Сымон‑музыка», аповесці «У палескай глушы», апавяданняў і раздзелу публіцыстыкі пад назвай «Клопат пра родную мову». Том налічвае 720 старонак і ўключае блок фотаілюстрацый.

Выданне кнігі доктара філалагічных навук Адама Мальдзіса прымеркавана да яго 75‑годдзя. Прадмову да тома напісалі доктар філалагічных навук Генадзь Кісялёў і кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі. У выданне ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка‑культуразнаўчыя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска‑польскім літаратурным сувязям XIX стагоддзя, скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя», апісанні пошукаў і знаходак навукоўцы, зробленых ім ў Беларусі, Польшчы і Францыі, а таксама нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Том налічвае 472 старонкі і ўтрымлівае блок фотаілюстрацый.

БелаПАН

Каментары24

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым16

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць