Свет1111

РНБА: Баевікі плануюць пакінуць Данецкую вобласць да 18 жніўня

Асноўная частка баевікоў плануе пакінуць Данецкую вобласць да 18 жніўня.

Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі ДНР на чыстых бланках пашпартоў грамадзян Украіны вырабляюць фіктыўныя дакументы, каб бесперашкодна пакінуць зону АТА пад выглядам бежанцаў.

«Тэрарысты пераапранаюцца ў цывільнае адзенне, бяруць з сабой толькі пашпарты і на пасажырскім транспарце пад выглядам мірных жыхароў робяць спробы перасекчы блокпасты ўкраінскіх сілавікоў», — адзначыў Лысенка.

Па дадзеных РНБА, на працягу апошніх 3 сутак на блокпасце пад Дэбальцава (Данецкая вобл.) Былі затрыманыя 13 мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці. Затрыманні адбываліся дзякуючы інфармацыі, якая паступае ў штаб АТА ад мясцовых жыхароў.

«Сярод затрыманых — палявы камандзір луганскай тэрарыстычнай групоўкі. Цяпер ён дае паказанні», — адзначыў Лысенка.

У Данецку і Горлаўцы баевікі спрабуюць папоўніць свае шэрагі гвалтоўнай «мабілізацыяй» мясцовага насельніцтва.

Каля 300 баевікоў, якія засталіся ў Луганску, ужо здымаюць сцягі ЛНР з адмінбудынкаў горада.

З Енакіева і Горлаўкі выязджаюць чачэнскія найміты.

«Каля 100 прадстаўнікоў мясцовага крыміналітэту, якія застаюцца ў гэтых гарадах, ажыццяўляюць бязладную страляніну па жылых кварталах і мірным жыхарам», — дадаў спікер РНБА.

У Данецку тэрарысты працягваюць разбураць інфраструктуру горада. У прыватнасці, па выніках абстрэлу 15 жніўня з прывакзальнай плошчы ў горадзе абясточаны 52 трансфарматарныя падстанцыі, каля 35 тысяч чалавек застаюцца без электраэнергіі, паведаміў Лысенка.

Акрамя таго тэрарысты замініравалі мост паміж шахтамі «Стандарт» і «Юнком» у раёне пасёлка Ніжняя Крынка пад Енакіевам.

Замініраваны нямала аб'ектаў і асобных участкаў у гэтай мясцовасці. Таксама ўзброеныя баевікі захапілі ў Стаханаве два аўтамабілі УАЗ і адзін ВАЗ, які належаў «Стаханаўскаму машынабудаўнічаму заводу».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай5

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай5

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць