Улада11

Вярхоўны суд рыхтуецца да адмены сьмяротнага пакараньня

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала: «Мы псыхалягічна рыхтуем судзьдзяў да таго, што сьмяротнае пакараньне будзе адменена».

Беларусь ужо фактычна падышла да рубяжу, за якім стаіць мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання, заявіў старшыня Вярхоўнага суду РБ Валянцін Сукала.

— У першым паўгоддзі 2007‑го года гэтае пакаранне прызначанае ўсяго дзвюм асобам», — паведаміў у інтэрв’ю «Советской Белоруссии» В.Сукала.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўжо сем гадоў у Беларусі дзейнічае альтэрнатыва смяротнаму пакаранню — пажыццёвае зняволенне, «таму выключная мера пакарання ўжываецца вельмі рэдка».

— Але давайце не забываць, што захаванне смяротнага пакарання — гэта воля беларускага народа, выяўленая на рэферэндуме 1995 года, што замацаванае Канстытуцыяй і крымінальным заканадаўствам», — нагадаў старшыня Вярхоўнага суду.

— Аднак у той жа час у Канстытуцыі наўпрост сказана, што смяротнае пакаранне — часовая мера, якая рана або позна будзе адмененая. Зыходзячы з гэтага, будуецца і судовая практыка, — дадаў ён.

— Так, нялёгка знаходзіць адэкватнае пакаранне, калі гаворка ідзе аб серыйных забойцах або справах буйных бандаў. Напрыклад, бандай Марозава было здзейснена больш 20 забойстваў. Аднак мы псіхалагічна рыхтуем суддзяў да таго, што смяротнае пакаранне будзе адменена, — заявіў В.Сукала.

«СБ — Беларусь сегодня» via Радыё Рацыя

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць