Грамадства2626

Пуцін едзе выкручваць рукі?

Нечакана абвешчана, што прэзыдэнт Расеі 13–14 сьнежня наведае Менск з афіцыйным візытам — першым за доўгі час. Візыт адбудзецца за 3 дні да даты вызначэньня кандыдата ад “Адзінай Расеі” на пасаду прэзыдэнта і напярэдадні экстраардынарна раньняга паседжаньня новаабранай Дзяржаўнай Думы.

Пра двухдзённы афіцыйны візыт Уладзімера Пуціна ў Беларусь 13—14 сьнежня паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін.

14 сьнежня ў Менску мае адбыцца чарговае пасяджэньне вышэйшае дзяржаўнае рады.

Са словаў Барадзіна, як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, на паседжаньні будуць абмяркоўвацца, сярод іншага, пытаньні падпісаньня канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Гэту дакумэнт даўно фігуруе ў якасьці праекту, але дагэтуль пытаньні адкладаліся ў доўгую скрыню празь няўзгодненасьць беларускіх і расейскіх інтарэсаў.

Візыт плянуецца як двухдзённы. Гэта таксама незвычайна, як і абвяшчэньне візыту ў апошні момант. Апошнія разы, у прыватнасьці, на саміт СНД, Пуцін прылятаў у Беларусь усяго на пару гадзінаў, і кантакты з кіраўніцтвам Беларусі мелі абмежаваны характар.

Якія мэты мае Пуцін 13—14 сьнежня? Ці гэта толькі палітычны піяр напярэдадні рашэньня аб наступным прэзыдэнце? Ніхто не сумняецца, што расейцы паслухмяна прагаласуюць за кандыдата, вылучанага “Адзінай Расеяй”. Ці гэта нешта большае — спроба падоўжыць палітычнае жыцьцё Пуціна праз наддзяржаўную надбудову саюзу Беларусі і Расеі, праз пасаду прэзыдэнта гэтай пустой, аднак патэнцыйна магутнай структуры? Умацаваньне такой надбудовы несла б пагрозу дзяржаўнаму сувэрэнітэту Беларусі ўжо ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Ніхто не разумеў патрэбу агульнанацыянальнай кампаніі праслаўленьня Пуціна, што разгарнулася ўвосень. Такую кампанію звыкла праводзіць кандыдат на пасаду, а тут — прэзыдэнт, які нібыта сыходзіць, каб не парушаць канстытуцыі.

Візыт адбудзецца за 3 дні да даты вызначэньня кандыдата ад “Адзінай Расеі” на пасаду прэзыдэнта (17 сьнежня) і напярэдадні экстраардынарна раньняга паседжаньня новаабранай Дзяржаўнай Думы.

Ніхто, дарэчы, не разумеў таксама, чаму прэзыдэнт Пуцін запатрабаваў тэрміновага скліканьня Дзяржаўнай Думы, абранай 3 сьнежня. Між тым Дума здольная апэратыўна ратыфікаваць нейкія пагадненьні, якія мяркуецца падпісаць у Менску.

Вэрсію аб тым, што 13—14 сьнежня Беларусь чакаюць ціск і выкручваньне рук з боку Расеі, варта разглядаць усур’ёз.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў14

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць