Эканоміка

У Беларусі ўстаноўлены месячны тэрмін на засяленне ў пабудаваныя шматкватэрныя дамы

У Беларусі ўстаноўлены месячны тэрмін на засяленне грамадзян у пабудаваныя шматкватэрныя дамы. Такая норма вызначана распараджэннем прэм'ер-міністра № 270р ад 20 верасня 2014 года. 

Як паведамляе прэс-служба ўрада, засяліцца ў месячны тэрмін з дня прыёмкі шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю змогуць грамадзяне, якія ў поўным аб'ёме разлічыліся за выкананыя работы. Пры гэтым «невыкананне асобнымі грамадзянамі ўказаных разлікаў не можа з'яўляцца падставай для адмовы ў засяленні іншым грамадзянам, якія цалкам разлічыліся за выкананыя работы па будаўніцтве пэўных жылых памяшканняў у шматкватэрным жылым доме», сказана ў распараджэнні. 

Замоўцы (забудоўшчыкі) шматкватэрных жылых дамоў павінны ў тэрмін, які не перавышае адзін месяц да запланаванай даты прыёмкі іх у эксплуатацыю, скласці дагаворы з тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб правядзенні тэхнічнай інвентарызацыі шматкватэрных жылых дамоў. 

У месячны тэрмін з дня прыёмкі дома ў эксплуатацыю павінен быць праведзены комплекс мерапрыемстваў, неабходны для засялення грамадзян у пабудаваныя жылыя памяшканні і выдачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на іх. 

Забяспечыць выкананне пералічаных даручэнняў павінны аблвыканкамы і Мінгарвыканкам сумесна з Мінжылкамгасам, Мінэнергетыкі, Мінсувязі, Мінбудархітэктуры, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці. 

Мінжылкамгасу і Дзяржкаммаёмасці даручана каардынаваць працу і праводзіць аналіз выканання распараджэння прэм'ер-міністра. У Савет міністраў будзе штомесяц падавацца інфармацыя пра ход засялення запланаваных да эксплуатацыі ў 2014 годзе шматкватэрных жылых дамоў. 

Зацікаўленым ведамствам даручана да 1 кастрычніка гэтага года ўнесці прапановы аб карэкціроўцы заканадаўства, уключаючы ведамасныя нарматыўныя прававыя акты, з улікам даручэнняў, якія змяшчаюцца ў распараджэнні прэм'ер-міністра № 270р ад 20 верасня 2014 года. 

Персанальная адказнасць за выкананне гэтага распараджэння ўскладзена на старшыняў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць