Меркаванні8787

Беларусы гатовыя ваяваць за незалежнасць — вынікі апытання

Падзеі ва Украіне прымусілі ўсіх суседзяў Расіі задумацца. Мы запыталіся ў розных людзей: «Што асабіста вы будзеце рабіць, калі Расія захоча захапіць Беларусь»? Вынік апытання нас уразіў, мы такога не чакалі. (Усе апытаныя асобы рэальныя.)

Зміцер Дашкевіч, сустаршыня Маладога фронту: Якія тут варыянты? Іду на фронт і страляю. Наста [жонка] таксама б адстрэльвалася.

Міліцыянер Юрый: Расія ўжо захапіла Беларусь. А вывешванне сцяга ці іншыя адміністратыўныя працэдуры — фармальнасць. Просты народ паступова становіцца «рускімі людзьмі». Як міліцыянер, я тое назіраю. Але я беларускі міліцыянер і станавіцца паліцэйскім не збіраюся.

Рыгор Астапеня, рэдактар анлайн-часопіса «Ідэя»: Буду супрацьстаяць! Не ведаю, у вайсковай форме ці ў пінжаку, у вобразе доктара ці выведніка. Усё ж уяўляць сябе героем перад маніторам няцяжка, быць ім на вайне цяжэй.

Андрэй Дзмітрыеў, лідар «Гавары праўду»: Шлях адзін: адстойваць суверэнітэт. Але казаць пра канкрэтныя крокі зараз — гэта пустое. Адно ведаю дакладна — не з’еду.

Аляксей Мікалаевіч, дырэктар цэнтра пазашкольнай творчасці: Я буду далей працаваць. На канапе ўсе героі. А ваяваць… Я тады буду проста падкрэсліваць сваю прыналежнасць да беларусаў.

Іван Мікалаевіч, чыноўнік: Калі рускі сцяг будзе вісець на абладміністрацыі Гомельскай вобласці ці Магілёўскай — буду ваяваць. Калі ж ён будзе вісець на Карла Маркса, 38, то буду вымушаны з’ехаць з краіны.

Дзмітрый Яненка, журналіст: Я не веру, што такое здарыцца. Але калі што, я адназначна далучыўся б да той часткі Беларусі, якая будзе змагацца за незалежнасць.

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Калі такое здарыцца, я вазьму ў рукі зброю і буду бараніць сваю сям’ю, краіну і будучыню.

Ганна Шадрына, даследчыца гендару: Цяжкае пытанне. Але калі такое здарыцца, адразу тэлефануйце мне і я далучуся да змагання, як змагу. Гэта можа быць як валанцёрская дзейнасць ці арганізацыя падтрымкі фронту, гатаванне ежы для людзей, якія будуць змагацца.

Андрэй Пачобут, журналіст: Я, канечне, больш аптымістычна настроены, хоць прызнаю, што пагроза такая існуе. Але таксама далучыўся б да тых 14%, якія гатовыя стаяць за Беларусь.

Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакра-тычнай партыі: Калі такое адбудзецца, то будзем вінаваты толькі мы самі і ніхто іншы. Тое, што Украіна згубіла свае рэгіёны — віна яе мінулай улады, якая займаліся чым заўгодна, толькі не сваёй краінай. Нам жа трэба расціць сваю эліту, развіваць нацыянальны гонар, удасканальваць уладную сістэму, і тады казаць пра нейкі там захоп нам не прыйдзецца. Нам трэба быць моцнымі! Калі ж уявіць адваротнае, то нашая партыя, і я ў тым ліку, будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб захаваць цэласнасць і абараніць Беларусь, хто б там ні казаў, што мы прарасійскія.

Анатоль Байдачны, былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе: Я палітыкай не займаюся. Я за Беларусь як незалежную краіну, але пры гэтым хачу, каб у нас з Расіяй быў шчыльны саюз. Навошта нам ісці ў Еўропу, губляць сваю незалежнасць і жыць падачкамі? Я за сяброўства Беларусі, Расіі і Украіны ў супрацьстаянні з англасаксамі.

Валярына Кустава, тэлевядучая: Я пайшла б на вайну. Памалiлася б, і пайшла.

Каментары87

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць