Улада1414

Лукашэнка: Расія ва Украіне не ваявала, а калі і будзе ваяваць, то будзе горай

Вайны ва Украіне не будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 верасня ў Кішынёве. «Бо яна не патрэбна нікому. Вайна вядзецца, калі нехта думае перамагчы, але ўсе бакі канфлікту перакананыя, што перамогі ім не атрымаць: ні ўкраінскае войска не пераможа, ні армія супраціву, якая там ёсць і якую называюць сепаратыстамі. Многія лічаць, што там Расія ваюе. Расія там не ваявала, і, калі яна будзе ваяваць, яна таксама не пераможа, толькі горш зробіць», — сказаў Лукашэнка.

«Ведаючы псіхалогію, вельмі добра ведаючы кіраўніцтва Расіі, — Расія не хоча ні з кім весці, а ў гэтай сітуацыі тым больш, эканамічную вайну, — лічыць беларускі кіраўнік. — Калі Украіна, Малдова, іншыя краіны, падпісаўшы дагавор аб асацыяцыі з ЕС, не будуць шкодзіць Расіі, я ўпэўнены, у бліжэйшы час, калі шкоды расійскай эканоміцы не будзе, вы нармалізуеце з ёй адносіны. Расія ў гэтай сітуацыі проста спрабуе абараніцца».

Лукашэнка адзначыў, што пэўная насцярожанасць ёсць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, і пра гэта было сказана прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку на апошняй сустрэчы ў Мінску 26 жніўня.

Украінскаму прэзідэнту «былі прыведзены канкрэтныя палажэнні дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, якія выклікаюць насцярожанасць». Паводле слоў Лукашэнкі, Парашэнка запэўніў, што калі гэтая насцярожанасць перарасце ў канкрэтныя факты, то ўкраінскі бок будзе несці за гэта адказнасць. «На гэтым і вырашылі», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Таму не трэба шкодзіць адзін аднаму. Падмануць, абысці, змікшыраваць неяк сітуацыю не атрымаецца: усюды добрыя спецыялісты: і ў Малдове, і ў Расіі, і ў Беларусі, і ва Украіне. Усё пралічваецца», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што дасягнутыя Беларуссю дамоўленасці з Малдовай ніяк не могуць шкодзіць ні Расіі, ні Казахстану: «Мы не ствараем нашы адносіны супраць кагосьці. Мы ствараем іх на карысць нашых народаў і не на шкоду некаму».

Каментары14

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць