Спорт44

Эх, Эрнан!.. «Дынама» зноў разгромна прайграла ў Лізе Еўропы

Першы хатні матч у групавым этапе Лігі Еўропы па футболе мінскае «Дынама» праводзіла з італьянскай «Фіярэнцінай». Натуральна, што беларускі клуб марыў рэабілітавацца пасля разгромнай паразы двухтыднёвай даўніны ад грэчаскага ПАОКа – 1:6.

Праўда, перад гульнёй «Дынама» сутыкнулася з вялікімі кадравымі праблемамі. Праз траўмы выбылі з гульні вядучыя футбалісты каманды – брамнік Аляксандр Гутар, абаронца Сяргей Паліцевіч, паўабаронца Чыгозе Удоджы. Асабліва важнай з’яўляецца апошняя страта, увесь сезон Удоджы з’яўляецца стылеўтваральным гульцом «Дынама».

Матч праходзіў на «Барысаў-Арэне». Няясна яшчэ, калі ў сталіцы будзе стадыён, каб прымаць гульні такога ўзроўню.

Пакінула жадаць лепшага запаўняльнасць стадыёна. Шкада, бо не кожны год «Дынама» трапляе ў еўракубкі. На трыбунах прысутнічала каля 6 тысяч гледачоў. Магчыма, камусьці было далёка ехаць да Барысава, кагосьці адпалохала лёгкае пахаладанне.

Затое фан-сектар «Дынама», напэўна, сабраў ці не большую ў сезоне колькасць штыхоў – каля тысячы. Перад пачаткам гульні яны правялі яскравы перформанс, разгарнуўшы вялізны банер.

Што тычыцца самой гульні, то ад пачатку «Фіярэнціна» завалодала тэрыторыяй. Не сказаць, што італьянцы змяталі абарону «Дынама», але мэтанакіравана нагняталі атмасферу.

Выбухнула ўсё на 33-й хвіліне, калі памылкай брамніка Сяргея Ігнатовіча скарыстаўся зорны Альберта Аквілані. Футбаліст зборнай Італіі без сантыментаў расстрэльваў пустыя вароты – 0:1.

Пасля гэтага «Дынама» правяло найлепшы адрэзак у матчы, які змясціў выдатны момант у Дзіамандэ, а таксама сэйв Тэтэрушану пасля суперудара Ігара Варанкова. Свісток на перапынак быў яўна на карысць «Фіярэнціны».

Другі тайм «фіялкі» (так называюць італьянскі клуб) таксама пачалі з атак. Часам нават забываючыся на абарону.

52-ой хвілінай фіксуецца самы яркі момант «Дынама». Цемнаскуры нарвежац Адама Дзіамандэ скраў мяч у абаронцы «Фіярэнціны», працягнуў яго да штрафной ды аддаў вывераны пас на ўругвайца Эрнана Фігерэда. Перад Эрнанам адкрылася вялізная брама, але ўдар быў вышэй варот…

Вось і ўсё. На 61-ай і 69-ай хвілінах Ілічыч і Бернардэскі зрабілі лік буйным – 0:3.

Скажам шчыра, «Дынама» такі лік не заслугоўвала. Каманда правяла дабротны матч, нават перайграла суперніка па ўдарах па варотах, але клас «Фіярэнціны» ўсё ж вышэй.

Наступны матч «Дынама» правядзе 23 кастрычніка з французскім «Генгамам».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»8

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»8

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць