Здарэнні22

У Мёрскім раёне магазіншчыца крала тавары, а потым інсцэнавала крадзеж

У Мёрскім раёне асуджаная прадавец вясковай крамы.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі аддзела ўнутраных спраў Мёрскага райвыканкама ў выніку правядзення мерапрыемстваў па спыненні парушэнняў у сферы гандлю на аб'ектах раённага спажывецкага таварыства была выяўлена нястача таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у адной з вясковых крамаў.

Устаноўлена, што прадавец чацвёртага разраду, з'яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, несучы згодна з заключанай з ёй дамовай поўную матэрыяльную адказнасць за забеспячэнне захаванасці даручаных ёй каштоўнасцяў, на працягу некалькіх месяцаў шляхам прысваення выкрадала розныя тавары з крамы. Пасля, каб схаваць факт нястачы, прадавец няўдала інсцэнавала крадзеж у гэтым краме. Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі яна нанесла Мёрскім раённаму спажывецкаму таварыству шкоду больш чым на 56 млн. рублёў, што складала 432,79 базавай велічыні, гэта значыць у буйным памеры.

Па дадзеным факце была распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 211 КК (прысваенне або растрата, учыненыя ў буйным памеры). У часе следства прадавец сваю віну прызнала і кампенсавала шкоду.

Па выніках разгляду крымінальнай справы судом Мёрскага раёна вынесены абвінаваўчы прысуд, па якім жанчыне прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады з адтэрміноўкай выканання на два гады, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на пяць гадоў. Прысуд не быў абскарджаны і ўступіў у законную сілу.

У 2009 годзе за аналагічнае злачынства жанчына была асуджаная да пакарання ў выглядзе штрафу судом Асіповіцкага раёна, аднак у сувязі з амністыяй судзімасць была знятая.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць