Грамадства

Малады Фронт просіць аб салідарнасьці

Прэс-служба незарэгістраванага Маладога Фронту распаўсюдзіла да імя гэтай арганізацыі наступны зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі:

Прэс-служба незарэгістраванага Маладога Фронту распаўсюдзіла да імя гэтай незарэгістраванай арганізацыі наступны зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі:

«У сувязі зь крымінальным перасьледам актывістаў дэмакратычных сілаў, мы зьвяртаемся да усіх партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, сродкаў масавай інфармацыі й шэраговых сябраў дэмакратычнага руху Беларусі з просьбаю падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на актывістаў апазыцыі.

Пайсьці на такі крок нас прымушае адказнасьць за тое, што крымінальныя справы, падобныя на справу супраць Маладога Фронту, бліжэйшым часам могуць быць узбуджаныя ў адносінах да іншых арганізацыяў. Зьмяніць сытуацыю можа толькі салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратычнага руху.

Таму мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарную пазыцыю — падпісацца пад разьмешчаным ніжэй зваротам і адаслаць яго на электронную скрыню Маладога Фронту [email protected]! Гэтыя подпісы не нясуць ніякага юрыдычнага статусу, але даюць магчымасьць паказаць рэжыму, што яго праціўнікаў вельмі шмат і яны будуць стаяць адзін за аднаго.

Мы, маладафронтаўцы, заяўляем, што Малады Фронт — беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi й негвалтоўнымi мэтадамi, лiчым крымiнальную справу супраць Маладога Фронту палiтычнай і патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту: Артура Фiнькевiча, Паўла Красоўскага, Барыса Гарэцкага, Валера Мацкевiча, Дзянiса Буйніцкага, Яугена Скрабутана, Зьмiцера Касьпяровiча, Сяргея Ляшкевiча, Насты Азаркi, Сяржука Лiсiчонка, Паўла Севярынца, Зьмiцера Дашкевiча, Алега Корбана.

Нагадваем арганiзатарам рэпрэсiяу аб адказнасьцi перад гiсторыяй і Богам!

Імя й Прозьвішча Тэлефон
1    
2    
3    
4    

Блянк заявы

Прэс-служба МФ

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць