Грамадства22

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў выказаў надзею, што адкрыццё Польшчай двух памежных пераходаў — «Кузніца» і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Брузгі» і «Бераставіца» — стане крокам да вяртання «нармальных адносін» паміж дзвюма краінамі.

Скрыншот відэа

У каментары тэлеграм-каналу «Время первого» Рыжанкоў адзначыў, што польскі бок праявіў паслядоўнасць у сваіх рашэннях і што вельмі важна, польскія палітыкі прыслухоўваюцца да грамадскай думкі і выконваюць абяцанні. Чыноўнік падкрэсліў, што аднаўленне руху праз мяжу стварае станоўчую атмасферу і спрыяе наладжванню сувязяў паміж людзьмі і бізнесам, а ўжо пасля — паміж палітыкамі.

Паводле яго слоў, людзі на мяжы задаволеныя адкрыццём пераходаў, і зрабіць гэта варта было даўно.

Таксама Максім Рыжанкоў заявіў, што Польшча паказала Літве прыклад «жорсткага, нармальнага прагматызму».

17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю і чакае вынікаў гэтага кроку ў найбліжэйшыя тыдні. Літва ж не выключае, што можа адкрыць свае пераходы раней за 30 лістапада — у залежнасці ад абставін.

Каментары2

  • Вадим
    17.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Австрияк
    17.11.2025
    А лялька Лукашенко не хочет рассказать кто их сделал ненормальными?

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць