Нацбанк запусціў галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля
Конкурсная камісія адабрала 5 найлепшых работ з амаль 2 700 пададзеных заявак, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.

Пяць варыянтаў, абраных Нацбанкам для галасавання за іх
Новы графічны знак рубля выберуць на падставе ацэнак камісіі і вынікаў анлайн-галасавання.
Азнаёміцца з фіналістамі і аддаць свой голас за ўпадабаны варыянт можна тут.
Галасаванне будзе працягвацца да 28 лістапада 2025 года.
Вынікі конкурсу абвесцяць не пазней за 31 снежня 2025 года.
Каментары
№ 4 нібы інвалідны вазок. №1, 2, 5 увогуле ні аб чым. № 3 яшчэ можа быць... але таксама такое... перадзертае з графічнага знака расейскага рубля. і дзе ў выяве "р"?