Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва разглядае магчымасць адкрыцця двух закрытых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю яшчэ да канца лістапада.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва магла б адкрыць два закрытыя пункты на мяжы з Беларуссю яшчэ да 30 лістапада, піша LRT.
«Я лічу, што мы павінны кіравацца тымі ж прычынамі і параметрамі, паводле якіх прымаліся рашэнні, — у панядзелак у Сейме заявіў журналістам кіраўнік літоўскай дыпламатыі. — Думаю, што гэта варта разгледзець».
Так ён адказаў на пытанне, ці могуць памежныя пункты быць адкрыты раней, чым цяпер пастанавіў урад.
Кабінет міністраў закрыў мяжу з Беларуссю з пэўнымі выключэннямі да 30 лістапада.
«Мы глядзім, што адбываецца ў небе і на зямлі, функцыянуем мы ці не. Задача ніколі не палягала на тым, каб дасягнуць нечага да пэўнай даты ці ставіць нейкія асаблівыя мэты. Мэта — прадухіліць гібрыдныя атакі, якія здзяйсняюцца супраць нас, каб рэжым змяніў свае паводзіны», — сказаў Будрыс.
Паводле словаў Будрыса, сітуацыя з паветранымі шарамі пад кантролем.
«Сітуацыя, як я бачу на сённяшні дзень, нават пры ўмовах надвор'я, спрыяльных для правядзення супраць нас гібрыдных нападаў, кантраляваная. У тым сэнсе, што нашы аэрапорты функцыянуюць», — сказаў міністр.
Каментары
я бачу , што мы Беларусы як эўрапейская нацыя рухаемся да дабрабыту і дэмакратыі, вучымся на нашых памылках