Мова101101

Мова наша. Як па-беларуску будуць «дворнікі»?

Не, не тыя дворнікі, якія прыбіральшчыкі, а дворнікі на машыне. Такім пытаннем задаўся ў сябе ў Фэйсбуку Анатоль Івашчанка.

Баўгары называюць іх «чістачкі», славакі — stierače, палякі — wycieraczki, шведы — vindrutetorkare, чэхі — stěrače…

У якасці ўласнабеларускага сіноніма «дворнікаў» ягоныя сябры-аўтааматары прапанавалі, цытуем:

«1) шчоткі (мне не падабаецца, бо стылёва нейтральнае й полісемічнае, а мусіць без кантэксту расчытвацца. Усё ж хочацца нейкага аўтажарганізму накшталт кандзея, абаранка, гайца, гідрака, аўтамата і г.д.)

2) Выцірачкі (мне падабаецца яшчэ менш, бо паланізмы — не наш метад).

3. Слізгачы (во гэнае мне падабаецца куды больш, бо перадае сутнасць прыставання. «Дворнікі» ж не труць, не выціраюць, а менавіта слізгаюць).

4. Джоргалы (ад дзеяслова «джоргаць» — адрывіста, моцна церці; для беларусаў з велькім дамешкам каўказскай крыві:)))».

5. Быў прапанаваны яшчэ варыянт «лобнікі».

А як па-Вашаму, які з гэтых варыянтаў варты і які мае шанцы прыжыцца ў нашай мове?

Адказвайце ў каментах.

Каментары101

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць