Улада

КДБ правёў ператрус у сваякоў лідэраў гомельскай арганізацыі АГП

Абшукалі дачы і дамы сваякоў членаў АГП Зінаіды Шумілінай і Леаніда Судаленкі.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі 14 снежня праводзяць вобыскі ў сваякоў членаў гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Нагадаем, сёння супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці правялі вобыск у гомельскім офісе АГП, падчас якога былі канфіскаваны інфармацыйныя матэрыялы, у прыватнасці бюлетэні «Свобода» і кампакт‑дыскі.

Як паведаміў БелаПАН рэгіянальны каардынатар руху «За Свабоду», намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Кацора, супрацоўнікі спецслужб праводзяць вобыскі ў кватэрах сваякоў членаў АГП Зінаіды Шумілінай і Леаніда Судаленкі.

Сам У.Кацора знаходзіцца сёння ў Мінску. Ён паведаміў, што супрацоўнікі КДБ таксама прад’явілі яго жонцы ордэр на вобыск прыватнага дома ў вёсцы Шарпілаўка, у якім жыве цешча партыйнага лідэра.

«Хутчэй за ўсё, цяпер у доме маёй сваячкі праходзіць вобыск, хаця сама яна знаходзіцца ў Гомелі. Таксама супрацоўнікі спецслужб прад’явілі ордэр на вобыск Зінаідзе Шумілінай, прычым абшукаць яны вырашылі яе дачу ў вёсцы Чкалава. Таксама вобыск праходзіць у доме цешчы Леаніда Судаленкі, якая жыве ў вёсцы Бабовічы», — расказаў У.Кацора.

Палітык выказаў неўразуменне ў сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў спецслужб: «Што можна шукаць на дачах і ў жылых дамах нашых сваякоў — я не разумею. Гэта вышэй за логіку і чалавечы розум», — сказаў У.Кацора.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць