Улада

Новы аптычны прыцэл працуе па прынцыпе чалавечага вока

У баі важная кожная секунда і страчанае імгненне можа прывесці да гібелі. Таму для стваральнікаў зброі дагэтуль застаецца праблемай тое, што нават самыя сучасныя аптычныя прыцэлы для змены наладак патрабуюць здымаць палец з курка ці адводзіць вока ад цэлі.

Sandia National Laboratories распрацавалі прыцэл Rapid Adaptive Zoom for Assault Rifles (RAZAR) — сістэму хуткага адаптыўнага зуму для штурмавых вінтовак, якая дазваляе пераключацца паміж большым і меншым павелічэннем секундным націскам кнопкі.

Сістэма заснаваная на прынцыпах дзеяння чалавечага вока: у адрозненне ад ад класічных прыцэлаў, у якіх лінзы для змены зуму рухаюцца ўздоўж восі прыцэлу, адаптыўнае павелічэнне кантралюецца зменай крывізны нерухомых лінзаў. Для гэтага выкарыстоўваецца п'езаэлектрычны прывад, які выгінае гнуткія палімерныя лінзы з хуткасцю 250 мілісекунд і дакладнасцю 100 нанаметраў.

Гэта дазваляе прыцэлу быць кампактным, лёгкім і ўніверсальным, пры гэтым выкарыстоўваючы вельмі няшмат электраэнэргіі. Ён ужо праходзіць выпрабаванні ў Сілах спэцыялных аперацый ЗША.

Дэманстрацыйнае відэа Sandia National Laboratories

Тэхналогія RAZAR, як лічаць распрацоўшчыкі, будзе карыснай таксама для новай медычнай тэхнікі, бінокляў, відэакамер, мабільных тэлефонаў. Цяпер ідзе праца над такім прыцэлам начнога бачання. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду8

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы6

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду8

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць