У Мінску рабочага забіла канструкцыя з антэнамі, да якой ён прывязаўся для страхоўкі
На яго звалілася частка канструкцыі, якая трымала антэны. Пра здарэнне ў Мінску паведамілі ў Следчым камітэце.

Месца здарэння
Падчас таго, як рабочы працаваў на даху будынка па вуліцы Будслаўскай у Мінску, частка канструкцыі з антэнамачтавым збудаваннем абвалілася з вышыні 20 метраў.
Страховачны трос мужчыны быў прывязана да той часткі, што абвалілася. У выніку ён апынуўся пад ёй і памёр ад атрыманых траўм.
Рабочаму было 43 гады. На месцы працуе следча-аператыўная група.
Каментары