Грамадства2222

Да 1 снежня даручана выявіць усіх «дармаедаў»

У Магілёўскай вобласці нідзе не працуючых грамадзян неабходна ўзяць на кантроль. Пра гэта заявіў сёння на абласны відэаканферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік.

Ён даручыў адпаведным службам правесці на працягу лістапада маніторынг сітуацыі ў раёнах і гарадах вобласці на прадмет выяўлення «дармаедаў» і пастаноўкі іх на асаблівы кантроль.

«Гэта вельмі важная праца, таму што, як правіла, менавіта тыя, хто нідзе не працуе, складаюць большасць грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Яны прычыняюць у сваіх рэгіёнах нямала праблем, у тым ліку пагаршаюць абстаноўку па гібелі людзей ад знешніх фактараў. Мы павінны перапісаць усіх дармаедаў, усталяваць за імі кантроль і прыняць меры па забеспячэнню іх занятасці», — сказаў Пётр Руднік.

Старшыня аблвыканкама даручыў падлучыцца да гэтай працы не толькі выканаўчую ўладу і праваахоўнікаў, але і мясцовыя Саветы. «Нам неабходна гэтую працу правесці максімальна аператыўна, каб ужо 1 снежня цалкам валодаць сітуацыяй», — запатрабаваў Пётр Руднік.

Каментары22

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць