Свет11

Кіраўнік АБСЕ: Запланаваныя ў «ДНР» і «ЛНР» «выбары» ўскладняць рэалізацыю мінскіх дамоўленасцей

Запланаваныя на 2 лістапада «выбары» ў данецкай і луганскай «народных рэспубліках» ускладняць рэалізацыю мінскіх дамоўленасцей, заявіў дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швейцарыі Дідзье Буркхальтэр.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба арганізацыі, намер «самаабвешчаных утварэнняў» правесці выбары па-за межамі ўкраінскага заканадаўства супярэчыць літары і духу мінскага пратакола ад 5 верасня. Буркхальтэр падкрэсліў, што гэты дакумент прадугледжвае правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у адпаведнасці з законамі Украіны (7 снежня).

Гэты пункт, адзначыў кіраўнік АБСЕ, быў унесены ў пратакол у адказ на заклікі да дэцэнтралізацыі ўлады і закліканы «стварыць умовы для сумесных намаганняў па вяртанні міру і стабільнасці ў спустошаныя вайной раёны ўсходняй Украіны».

Буркхальтэр выказаў шкадаванне, што спробы трохбаковай кантактнай групы па Украіне абмеркаваць пытанне выбараў на відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі «народных рэспублік» 31 кастрычніка не ўвянчалася поспехам з-за няяўкі апошніх.

Кіраўнік АБСЕ нагадаў усім бакам, што мінскі пратакол ад 5 верасня і мемарандум да яго ад 19 верасня павінны служыць «асновай і кропкай адліку» для дээскалацыі канфлікту. У гэтым пытанні, лічыць Буркхальтэр, ужо дасягнуты пэўны прагрэс: паменшылася насілле, вызваляюцца затрыманыя, прыкладаюцца намаганні па дэцэнтралізацыі. У той жа час многія пункты дамоўленасцей яшчэ чакаюць сваёй паўнацэннай рэалізацыі. Размова ідзе аб устойлівасці рэжыму спынення агню, вызваленні ўсіх затрыманых, кантролі ўкраінска-расійскай мяжы, эканамічнай рэабілітацыі зоны канфлікту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек4

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца7

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы8

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць