Грамадства1111

Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці

Дырэктар Бабруйскага завода раслінных алеяў Ігар Сысой у эфіры канала «Беларусь 1» склаў уласны рэйтынг самых карысных алеяў.

На думку Ігара Сысоя, найменш каштоўны — пальмавы алей. Трохі вышэй ён паставіў соевы, яшчэ вышэй — сланечнікавы. А вось першае і другое месца дзеляць у яго рапсавы і аліўкавы алей — менавіта іх гаспадарнік лічыць найбольш карыснымі.

Кіраўнік завода назваў рапсавы алей «прэміяльным прадуктам» для паўсядзённага ўжывання. А работнікі гэтага прадпрыемства адзначаюць, што ён не так хутка выгарае падчас смажання і не дыміць.

У сюжэце таксама адзначаецца, што нават пасля апрацоўкі і ачышчэння карысныя ўласцівасці рапсавага алею захоўваюцца. Хімікі падкрэсліваюць, што гэты прадукт устойлівы да награвання, не ўтварае канцэрагенаў і змяшчае шмат вітамінаў (А, В, D, Е), а таксама кальцый, фосфар і магній. Менавіта таму яго называюць «суперфудам» і параўноўваюць па карысці з марской рыбай, багатай амінакіслотамі і рыбіным тлушчам.

Каментары11

  • Янка
    18.08.2025
    Рафінаванне падвышае тэмпературу дымлення раслінных алеяў у сярэднім на 120 градусаў. А калі не рафінаваць, то смажаць нельга ані на сланечнікавым, а ні на рапсавым алею. Цікава, але з нерафінаваных алеяў лідарамі ў гэтам сэнсе з'яўляюцца алеі авакада, гарчыцы, пальмы і какоса, на якіх магчыма смажыць у нерафінаваным выглядзе. Нерафінаваны аліўкавы алей прыдатны для смажання, але толькі пры ўмове якасці. А вось рапсавы алей нават у рафінаваным выглядзе дэманструе вельмі пасярэдныя вынікі, саступаючы ўсім распаўсюджаным на беларускім кірмашу рафінаваным раслінным алеям. Таму для смажання лепш абіраць іншыя алеі
  • Ёсік
    18.08.2025
    Шмат назьбіралі рапсу, не ведаеце куды сьпіхнуць, дык усе яго нахвальваюць. Спачатку дырэктар саўгаса ўсім яго прапаноўваў, зараз дырэктар завода, хутка мтз пачне вырабляць. А мне не спадабаўся рапсавы алей. У тым годзе набыў маленькую бутэлечку, нешта на цэтліку было аб прыгоднасці для дзіцячага харчаваньня. Запраўляў квашаную капусту, смажыў мяса, не, сланечнікавы лепей.
  • Як
    18.08.2025
    Ёсік, гэта відаць якасць беларускага вытворцы. У Польшчы рапсавы нават больш папулярны, чым сланечнікавы, так як і льняны- толькі адзін раз папаўся горкі (сапсаваны), у Беларусі горкія практычна ўсе былі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць