У Беларусі зацверджаны парадак замены нядобрасумленных забудоўшчыкаў
Зацверджана Палажэнне аб выпадках і парадку замены забудоўшчыка пры невыкананні (парушэнні) абавязацельстваў па стварэнні аб'екта будаўніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 лістапада 2014.
Згодна з дакументам,
да выпадкаў, якія з'яўляюцца падставай для замены забудоўшчыка, адносяцца перавышэнне тэрмінаў выканання абавязацельстваў па дагаворах стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва больш як на шэсць месяцаў; перавышэнне тэрмінаў будаўніцтва, вызначаных у графіку правядзення работ, прыкладзеным да дагавора будаўнічага падраду, больш як на тры месяцы; спыненне забудоўшчыкам фінансавання будаўніцтва аб'екта будаўніцтва на тэрмін большы за тры месяцы; адмова забудоўшчыка ад выканання абавязацельстваў па стварэнні аб'екта будаўніцтва ў сувязі з немагчымасцю выканання прынятых абавязацельстваў па дагаворах стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва і (або) дагаворы будаўнічага падраду.
Пры наяўнасці падстаў для замены забудоўшчыка адпаведны аблвыканкам або Мінгарвыканкам мае права прыпыніць будаўніцтва аб'екта і на працягу 10 каляндарных дзён з дня іх выяўлення стварае камісію для разгляду магчымасці ўстаранення ў трохмесячны тэрмін падстаў для замены забудоўшчыка. У выпадку немагчымасці іх устаранення камісія ўносіць у орган выканаўчай улады прапановы аб мэтазгоднасці замены забудоўшчыка.
Адпаведны аблвыканкам або Мінскі гарвыканкам на падставе прапаноў камісіі на працягу 10 каляндарных дзён з дня атрымання пратакола прымае рашэнне аб замене забудоўшчыка або аб немэтазгоднасці яго замены. У выпадку замены назначаецца новы забудоўшчык, які мае права на ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, з ліку камунальных унітарных прадпрыемстваў па капітальным будаўніцтве, іх даччыных унітарных прадпрыемстваў, іншых дзяржаўных арганізацый або арганізацый з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш як 50 працэнтаў.
Згодна з дакументам,
дольшчыкі, якія адмовіліся ад заключэння дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва з новым забудоўшчыкам, і ранейшы забудоўшчык маюць права патрабаваць ад новага забудоўшчыка вяртання грашовых сродкаў.
Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ў трохмесячны тэрмін з дня прыняцця гэтай пастановы прадпісана ўстанавіць парадак разліку долі кожнага дольшчыка і ранейшага забудоўшчыка ў аб'ёме не завершанага будаўніцтвам аб'екта, перададзенага новаму забудоўшчыку. Таксама ведамству даручана растлумачваць пытанні прымянення Палажэння аб выпадках і парадку замены забудоўшчыка пры невыкананні (парушэнні) забудоўшчыкам абавязацельстваў па стварэнні аб'екта будаўніцтва.
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягады, то сёлета — нічога
-
Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары