Кіно22

Найлепшыя кароткаметражкі пра моду ВІДЭА

Фестываль Дыяны Перно «A Shaded View on Fashion Film» абраў найлепшыя модныя кароткаметражкі. У розных намінацыях было ўзнагароджана 9 міні-фільмаў.

Уладальнікам гран-пры ASVOFF гэтага года стаў фільм «Jumper», зняты Джасцінам Андэрсанам (Justin Anderson).

Падаецца, што фільм апавядае больш пра кансумпцыю і нашыя парыванні, чым пра моду. Голы мужчына, якога прагне ўся сям'я, паказаная ў фільме, спрашчае тэму моды менавіта да прагі.

Кадр з фільму «Jumper»

За найлепшую рэжысуру ўзнагародзілі кароткі метр Монікі Менес (Monica Menez) для «S Moda», у якім чароўная Лаура Понтэ (Laura Ponte) шукае сабе мужчыну. У пэўны момант падаецца, што модны свет злучаецца з процілеглым, але не. Проста падалося. Фільмік пра экстрэмальна каварную прыгажосць і ўменне маніпуляваць светам праз выгляд, настрой (з дапамогай музыкі), штучную ўсмешку і … змяіную мову.

Кадр з фільма «S Moda»

У намінацыі «Найлепшая гульня» перамог маналог, які быў зняты Лаурай Хіпонен (Laura Hypponen). Не буду раскрываць таямніцу гэтага міні-фільма, які мяне прыемна здзівіў нечаканым падыходам да тэмы. А менавіта да герметычнасці вобразаў, якія паўстаюць, дзякуючы моднаму свету. Спрашчаючы, можна выглядаць як спявачка Рэана, але не мець голаса.

Кадр з фільма «Долі»

У намінацыі «Найлепшая стылізацыя» перамаглі Сафія Санчэс і Маўра Мангіела (Sofia Sanchez & Mauro Mongiello) з міні-фільмам «Guinevere van Seenus». На 100% антымодная кароткаметражка.Можа, пра стомленасць ад пластыкавага жыцця? Ці пра тое, што не ўсведамляеш, што жывеш сярод прыгожай штучнасці, бо ўвесь час нешта робіш, робіш.

Кадр з фільма «Guinevere van Seenus»

У намінацыі «Найлепшы дызайн гуку» перамагла праца маркі, якая закаханая ў мінімалізме, — СОS. І у гэтым роліку гукі моды адкрываюцца перад намі ў камічным фармаце.

Кадр з фільма «The Sound of Cos»

«За прыгажосць» быў адзначаны міні-фільм Мэры Шулер (Marie Schuller). Кароткаметражка спрабуе эмацыйна адлюстраваць жанчыну. І мода тут ні пры чым!

Кадр з фільма «Barbara Casasola: menswear for women»

А найлепшым новым талентам аказаўся міні-фільм пра тэлефонныя стасункі Джейкаба Браўна (Jacob Brown), а можа, нават глабальней — пра сучасныя стасункі. І калі б не модныя рэчы і акцэнты на «моднасць» герояў гэтага міні-фільма, то ён мог бы быць паказаны зусім на іншым фестывалі.

Кадр з фільма «Connecting»

Агульнае ўражанне ад прагляду гэтых кароткіх 9 міні-фільмаў такое, што моду вельмі складана выхапіць з рэчаіснасці. Яна з’яўляецца часткай нас. Калі мы не аголеныя — мы пачынаем эксперыментаваць. «Эксперымент» — гэта ключавы хэштэг моды.

Фестываль моднага кіно «A Shaded View on Fashion Film» быў заснаваны журналісткай Дыянай Перно ў 2008 годзе. Тады ён ішоў усяго тры дні ў парыжскай Нацыянальнай галерэі Jeu de Paume. Зараз праграма ASVOFF стала куды шырэйшай — фестываль абзавёўся асобнымі конкурснымі і дакументальнымі праграмамі. У гэтым годзе ён праходзіць ужо ў 7-ы раз.

Каментары2

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць