Меркаванні1212

Андрэй Паратнікаў: Алесін — шчыры патрыёт і дзяржаўнік

«Наша Ніва» папрасіла аналітыка сферы бяспекі Андрэя Паратнікава пракаментаваць інфармацыю пра магчымае затрыманне вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна. Вось што ён нам напісаў.

«Згодна з пакуль афіцыйна не пацверджанай інфармацыяй затрыманы вядомы беларускі журналіст і аналітык у сферы ВПК і абароны Аляксандр Алесін.

Сітуацыя няясная, а таму, любыя каментары тут носяць характар варажбы на кававай гушчы. І эмоцыі, шмат эмоцый людзей, асабіста якія ведалі Аляксандра Барысавіча. Тым не менш, на пэўныя моманты можна звярнуць увагу ўжо цяпер.

Па-першае, шпіянаж – гэта, калі коратка, завалоданне дзяржсакрэтамі з мэтай іх наступнай перадачы замежным структурам або іх прадстаўнікам. А.Алесін — адзін з найстарэйшых прадстаўнікоў беларускай незалежнай журналістыкі, стаўленне да якой з боку ўладаў усім вядома. Таму разглядаць Алесіна як сакрэтаносьбіта не даводзіцца.

Калі прыняць версію шпіянажу, то ў гэтай справе павінна з'явіцца трэцяя асоба, якая па родзе службы якраз і мае доступ да сакрэтнай інфармацыі. Аб такім чалавеку пакуль нічога не паведамлялася.

Па-другое, А.Алесін, будучы чалавекам дасведчаным і разумеючы, у якіх умовах працуе (асабліва з улікам яго тэматыкі) заўсёды абапіраўся толькі на адкрытыя крыніцы. Уключаючы вялікую колькасць інтэрнэт-форумаў абароннай тэматыкі. Для таго, каб быць запатрабаваным у прафесіі і мець вагу ў якасці аналітыка гэтага хапала. Пацверджанне таму — яго каментары ў тым ліку і ў дзяржаўныя СМІ.

Па-трэцяе, Алесін — шчыры патрыёт і дзяржаўнік. У гэтай сувязі здрада па ідэалагічных матывах выключана.

Па-чацвёртае, як у запатрабаванага спецыялістам ў яго маецца досыць магчымай для зарабляння грошай у рамках закона. А з улікам узросту, западозрыць яго ў авантурызме немагчыма.

Паўтаруся, сітуацыя пакуль гранічна няясная: Алесін затрыманы або арыштаваны? Гэта розныя рэчы. Калі затрыманы, то застаецца чакаць і спадзявацца на пазітыўны варыянт. Калі арыштаваны — скажу шчыра: справа дрэнь.

Ужо пачуліся галасы ў стылі «падставілі». Але шпіянаж — занадта складаная галіна. Такія справы адзінкавыя і знаходзяцца на самым высокім кантролі. Калі выказаць здагадку, што ставілася задача закрыць Алесіну рот, то зрабілі б гэта можна значна прасцей.

Можна было б пабачыць чыёсьці жаданне выслужыцца і «ссекчы палку» ў канцы года, раскрыўшы справу аб шпіянажы ў разліку на новыя пасады, вялікія зоркі і пашану. Але з улікам статусу Алесіна як публічнай персоны, відавочна, што рашэнне на затрыманне ўзгаднялася на вельмі высокім узроўні. Як мінімум намесніка старшыні КДБ. А людзям такога ўзроўню нічога «секчы» ужо не трэба. У іх ёсць і зоркі вялікія, і пасты высокія.

Праца журналіста звязана з інфармацыяй. Рознай, з розных крыніц. Нельга выключаць, што падчас прафесійнай дзейнасці журналісту могуць трапіць у тым ліку і звесткі, якія складаюць прадмет дзяржтаямніцы. Тым больш, што ў нашай краіне засакрэціць можна практычна што заўгодна (гл. Закон «Аб дзяржаўных сакрэтах»). Гэта «што заўгодна» і складае прафесійную рызыку беларускага журналіста. Не ўсведамляючы характар інфармацыі (калі гэта толькі не дакумент з грыфамі), можа скласціся сітуацыя яе распаўсюджвання / перадачы іншым спажыўцам. У тым ліку і замежным…

Сітуацыя вельмі непрыемная. Я разумею, што выглядаю наіўным, але з улікам узроўню даверу спецслужбам з боку народу «каля нуля», у іміджавых інтарэсах КДБ дзейнічаць па справе Алесіна максімальна адкрыта. Нішто не перашкаджае ўжо цяпер афіцыйна паведаміць яго працэсуальны статус (падазраваны, абвінавачваны), арт. КК, агульную сутнасць інкрымінаванага, дзеі, прымяненне мер стрымання (яшчэ затрыманы ці ўжо арыштаваны).

Застаецца пажадаць Аляксандру Барысавічу моцы духу і здароўя. І спадзявацца на тое, што маўчанне КДБ звязана толькі з адсутнасцю канчатковага рашэння па Алесіну».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць