Грамадства2525

На Камароўцы міліцыянты «перастрахаваліся» і затрымалі чатырох чалавек за раздачу стужак з беларускім арнаментам ФОТА, ВІДЭА

Раздача стужак на Камароўцы: фота з твітара Франака Вячоркі.

Уранку раздача стужак з беларускім арнаментам у некалькіх пунктах Мінска адбылася без інцыдэнтаў. Аднак каля 12.00 каля Камароўкі былі затрыманыя дырэктар «Арт-Сядзібы» Павел Белавус, а таксама Франак Вячорка, фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін, а таксама валанцёр, імя якой не называецца. Іх завезлі ў Савецкім РУУС Мінска, і там бяруць тлумачэнне, але, паводле іх словаў, выпусцяць. 

Затрыманы Уладзь Грыдзін, фота з Twitter Франака Вячоркі
Затрыманы Уладзь Грыдзін, фота з Twitter Франака Вячоркі

«Проста нас каля Камароўкі было надта шмат, чалавек 25, — сказаў Франак Вячорка сказаў «Нашай Ніве». — І міліцыянты перастрахаваліся».

Пазней яны былі адпушчаныя з міліцыі без складання пратаколаў.

Акцыю па раздачы нацыянальнага арнамента праводзіць суполка «Арт-сядзіба». Яны маюць намер раздаць на вуліцах і ў крамах Мінска каля 10 тысяч стужачак.

Фота з твітара Франака Вячоркі.
Франак Вячорка на Камароўцы. Фота з твітара Роберта Ляха.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах14

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар1

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах14

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць