Афіша22

Фотавыстава Аляксандры Баярынай — з 16 снежня да 16 студзеня

16 снежня а 19:00 запрашаем на адкрыццё фотавыставы «Від з акна».

Фотавыстава «Від з акна» уяўляе сабой экспазіцыю фатаграфій, знятых з аднаго пункту гарадской прасторы — з вокнаў вуглавога пакоя, што глядзяць на вуліцу Леніна і Нацыянальны мастацкі музей. Аўтарка назірала за зменамі наваколля і падзеямі пад яе вокнамі на працягу аднаго года. Куратарка выставы Алена Шаліма.

Фатограф Уладзімір Парфянок пракаментаваў выставу наступным чынам:

«Від з акна» Джозэфа Нісефора Ньепса, які датуецца 1827 годам, — ці не самая першая фотагенная выява, што ўвайшла ў гісторыю фатаграфіі задоўга да афіцыйнага паведамлення пра яе адкрыццё ў 1839 годзе. З тых часоў амаль кожны ўладальнік фотакамеры — ведаючы альбо зусім не ўсведамляючы пра існаванне гэтага хрэстаматыйнага здымка з няяснымі абрысамі, — хаця б раз у сваім жыцці рабіў здымак віду са свайго вакна. Такая ўжо прырода ў фотааматарства — інтуітыўна рухацца з камерай уздоўж за сваім цікаўным позіркам.

Калі для Ньепса ягоны «від з акна» быў усяго толькі неабходнай спробай адпрацоўкі тэхналагічнага працэса некалькігадзіннай экспазіцыі, то для сучасных фатографаў і фотамастакоў здымкі відаў з акна — працэс перад усім творчы. Знаходзячыся ў своеасаблівым сховішчы і застаючыся амаль незаўважаным для мінакоў, у фатографа ёсць магчымасць зафіксаваць зменлівыя вобразы па той бок шкла, пераўтвараючы сам працэс здымкаў у канцэптуальную акцыю назірання за вонкавым светам і ягоным укладам. І Аляксанда Баярына прапануе нам свой варыянт карціны свету, які распавядае не толькі пра рэчаіснасць, убачаную праз акно ўласнай кватэры, але і пра асабісты нутраны сусвет самой аўтаркі…»

Мінск, кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20.

Часы працы: панядзелак – нядзеля, 12:00 – 22:00.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м10

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг10

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м10

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць