Грамадства11

Лукашэнка: Гэты год быў няпростым, але беларусы пражылі яго з годнасцю

Нягледзячы на цяжкасці і праблемы, беларусы з годнасцю пражылі гэты год, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 снежня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. 

«Гэты год быў няпростым, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Каля самых нашых межаў раптам загарэўся новы гарачы пункт. Радыкальным чынам змяніліся міжнародныя адносіны. Здаецца, чалавецтва ўваходзіць у чарговы перыяд напружанасці і супрацьстаяння».

Беларусы, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не адмовіліся ад прынцыпаў добрасуседства, захавалі мір і стабільнасць у грамадстве. 

Лукашэнка падкрэсліў, што ў 2014 годзе ў краіне быў сабраны «неблагі ўраджай зерневых і іншых культур», арганізаваная харчовая бяспека краіны, уведзеныя ў строй новыя і мадэрнізаваныя прадпрыемствы, у выніку чаго прамысловы патэнцыял павялічаны амаль на паўтары тысячы арганізацый. «У беларускай сталіцы і рэгіёнах за год пабудаваныя жылыя масівы і сацыяльна-культурныя аб'екты. Упершыню за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі мы прымалі ў сябе буйное міжнароднае першынство — чэмпіянат свету па хакеі», — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы вызначыў, што Беларусь сваімі дасягненнямі «абавязаная тым, хто ўпарта працуе, каб зрабіць жыццё лепшым». 

Дзяржаўных узнагарод удастоеныя прадстаўнікі розных прафесій, у тым ліку работнік ААТ «БелАЗ», кіраўнік філіяла «Сервалюкс Агра» СЗАТ «Сервалюкс». Асобна Лукашэнка адзначыў заслугі беларускіх будаўнікоў, у прыватнасці калектывы ААТ «Гроднажылбуд», Бялыніцкай перасоўнай механізаванай калоны № 241, Брэсцкага будаўнічага трэста № 8, Мінскага ўпраўлення механізацыі № 79.

Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоеныя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, прадстаўнікі Узброеных сіл і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; ганаровых званняў і дзяржаўных узнагарод — вядучыя педагогі, работнікі СМІ, дзяржаўныя служачыя і дзеячы культуры. Адзначаныя поспехі беларускай вышэйшай адукацыі, медыкаў, спартсменаў. Уганараваныя акцёры Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, кіраўнік аркестра народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду8

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы6

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду8

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць