Прырода перайшла ў наступ: кенгуру збіла дрон ВІДЭА
Дакучлівы беспілотнік трапіў пад гарачую руку самцы кенгуру. Відэа зацікавіла профільную прэсу і гледачоў на Youtube.
Відэа нападу было знятае на тэрыторыі парку ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. Аўтар здолеў забраць збітую камеру і ўратаваць запіс, але дрон рамонту не падлягае.
Верагодна, кенгуру спрабавала абараніць прыватнае жыццё свайго дзіцяці.
Гэта не першы выпадак нападу жывёльнага свету на тэхналагічны беспілотнік: у кастрычніку хітовым стала відэа атакі каршака на дрон.
Каментары