Эканоміка

У 2015 годзе Беларусь павінна выплаціць крэдыторам больш за $4 млрд

Сёлета Беларусь павінна выплаціць па ўнутраных і знешніх дзяржаўных абавязацельствах больш за 4 млрд. долараў.

Паводле інфармацыі БелаПАН, прыблізна 3,1 млрд. долараў неабходна будзе пералічыць у кошт пагашэння і абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу. 

Найбольшы аб'ём знешніх валютных плацяжоў прыпадае на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу, які ўтварыўся ў сувязі з выпускам Беларуссю пяцігадовых еўрааблігацый у 2010 годзе. У кошт пагашэння гэтых абавязацельстваў краіна павінна будзе выплаціць у 2015 годзе амаль 1,2 млрд. долараў. 

Акрамя таго, неабходна выплаціць 716,3 млн. долараў па міждзяржаўных крэдытах Расіі. Поруч з гэтым запланаваныя выплаты па крэдыце Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 541,2 млн. долараў. 

Па крэдытах Кітая і Венесуэлы Беларусь павінна будзе выплаціць сёлета 380,4 млн. і 121,8 млн. долараў адпаведна. 

На 2015 год таксама прыпадаюць выплаты Беларусі па абслугоўванні і пагашэнні ўнутранага валютнага дзяржаўнага доўгу, якія складуць прыблізна 1 млрд. долараў. 

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, на пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2015 годзе плануецца накіраваць 1,9 млрд. долараў паступленняў бюджэту ад вывазных пошлін на нафтапрадукты, яшчэ прыблізна 330 млн. долараў плануецца адшукаць на выплаты па дзярждоўгу за кошт збірання пошлін ад экспарту беларускай нафты. 

Акрамя гэтага, для выканання абавязацельстваў па знешнім дзярждоўгу ўрад у 2015 годзе мае намер размясціць аблігацыі на 1 млрд. долараў на знешнім рынку і заняць прыкладна 800 млн. долараў за кошт унутраных аблігацый. 

З улікам пікавых выплат па знешнім дзярждоўгу, якія пачаліся ў 2013 годзе, Нацыянальны банк у асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на гэта год запланаваў нулявы рост золатавалютных рэзерваў. 

У 2013 годзе Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 2 млрд. долараў, у студзені—лістападзе 2014-га — 4,23 млрд. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі31

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць