У цэнтры Млечнага шляху адбыўся найбуйнейшы выкід з чорнай дзіры
З дапамогай касмічнай абсерваторыі «Чандра» навукоўцы NASA праназіралі незвычайную з’яву ў цэнтры нашай галактыкі, распавядаецца на сайце касмічнага агенцтва.

Чорная дзіра Стрелец A* (Sgr A*) у цэнтры Млечнага шляху, што мае масу з 4,5 мільёны Сонцаў, здзівіла астраномаў наймацнейшым за час назіранняў рэнтгенаўскім выкідам. Выкід у 400 раз мацнейшы за звычайную актыўнасць Стральца А*, як сцвярджаюць навукоўцы, не звязаны з воблакам газу G2, з якім узаемадзейнічае чорная дзіра.
Навукоўцы высунулі дзве тэорыі незвычайнай актыўнасці. Паводле адной, выкід звязаны з астэроідам, што прайшоў на малой адлегласці ад чорнай дзіры. Згодна з другой, справа ў рэканфігурацыі шчыльнага магнітнага поля ў газе вакол Стральца А* – падобныя ўспышкі адбываюцца на нашым Сонцы.
Каментары