Прадстаўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» пацвердзілі, што возьмуць удзел у чарговай сустрэчы кантактнай групы ў Мінску. Перамовы наконт Данбаса плануюць правесці 16 студзеня [папярэднія былі 24 снежня — НН].
«Я ўжо ў дарозе, еду ў Мінск. Усё астатняе — разбярэмся па ходзе перамоваў, — заявіў прадстаўнік «ЛНР» на перамовах кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Уладзіслаў Дэйнега 15 студзеня.
Прадстаўнік ад так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін таксама пацвердзіў свой удзел у перамовах і адзначыў, што вылятае ў Мінск у чацвер.
Ва ўкраінскім МЗС раней 14 студзеня заявілі, што чарговая сустрэча па пытанні ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе можа адбыцца ўжо да канца гэтага тыдня, але што дата дакладна яшчэ не вызначана.
Каментары