Культура33

Па радзівілаўскіх лёхах пойдуць экскурсіі

Па падземным ходзе наведнікі будуць трапляць з замку на баявую пляцоўку.

Дадатковыя зьвесткі пра жыцьцё Радзівілаў былі сабраныя ў 2007 годзе ў часе рэалізацыі пректу па складаньні базы гістарычных зьвестак пра Нясьвіскі замак. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік праекту, старшы навуковы супрацоўнік Істыуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Мяцельскі.

Летась цягам другога паўгодзьдзя навукоўцы інстытуту праводзілі пошукавыя працы па выяўленьні падземных хадоў і камунікацый, апісаных у дакумэнтах пра Нясьвіскі замак

. У адным з хадоў знойдзеныя рэшткі ўнікальнай старадаўняй зброі, а таксама ядры й гарматы. Іх перадалі ў музэі.

Акрамя таго, у часе раскопак спэцыялісты Інстытуту гісторыі знайшлі рэшткі стайні Радзівілаў, а таксама прыладаў працы й керамікі.

Андрэй Мяцельскі расказаў, што адзін з ачышчаных лёхаў будзе ўключаны ў турыстычныя маршруты па Нясьвіжы.

«Гэты ход выводзіць наведнікаў з замку на баявую пляцоўку», — дадаў ён.

У плянах спэцыялістаў — правесьці археалягічныя дасьледаваньні парку «Альба» — летняй рэзыдэнцыі Радзівілаў. Праект па складаньні базы гістарычных зьвестак пра Нясьвіж завершыцца сёлета пры канцы году.

Паводле БЕЛТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць