Улада88

Лукашэнка: Абстаноўка няпростая

Абстаноўка зараз няпростая, але не катастрафічная і нават не крытычная. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе кадравых прызначэнняў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Сказаць, што вы прыходзіце на кіруючыя пасады ў няпросты час, гэта значыць, не сказаць нічога. Час вельмі складаны як з пункту гледжання эканомікі, так і ў палітычным сэнсе.

Яшчэ раз падкрэслю, што мы да гэтага часу, як і многія нашы суседзі, ды і іншыя дзяржавы, не выйшлі з таго эканамічнага крызісу, які здарыўся ў свеце.

Мы не кінулі нашу дзяржаву ў вір таго крызісу, хоць прапаноўвалі шмат: ну, акунулася ўся эканоміка, паляцела на дно, давайце і мы следам, тады будзем адтуль спакойна падымацца, як іншыя. мы пайшлі іншым шляхам, стрымлівалі наступ гэтага крызісу, усяляк абаранялі людзей і, натуральна, што мы вельмі мякка ўваходзілі ў гэты крызіс. А зараз у сувязі з тым, што тэрмін гэты расцягнуўся, нам даводзіцца доўгі час і выходзіць з гэтага крызісу.

Усё б было нічога, мы нібы намацалі той шлях, па якім павінны былі ісці. Але ўзніклі знешнія абставіны, у канцы мінулага года асабліва — абвал расійскага рынку, абвал расійскай валюты, а гэта палова нашага экспарту, сур'ёзна паўплываў на нашу эканоміку».

Лукашэнка запэўніў, што мы абавязкова пераадолеем гэтыя крызісныя з'явы. Паводле яго слоў, разгарнулася вельмі сур'ёзная работа па дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускіх тавараў. «Абноўлены ўрад сур'ёзна працуе ў гэтым кірунку. Але тут мы нічога не зробім без вашай працы на месцах. Бо ўсё, што прыносіць карысць дзяржаве, шчасце народу, багацце гэтай дзяржавы ствараецца там, куды вы прыйдзеце заўтра працаваць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: «Становішча няпростае, але не катастрафічнае і нават не крытычнае.

Стаўце перад сваімі падначаленымі пэўныя задачы і дамагайцеся іх выканання. Без усякай дуры, без усялякіх наскокаў, не трэба размахваць шашкамі, не трэба нічога прыдумляць. Памятаеце, што ў вас у падначаленні такія ж людзі, як вы самі, з такімі ж сем'ямі, якім яны павінны надаваць увагу».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць